Поставская молодежь приняла участие в областном форуме белорусских студенческих отрядов

Общество

На мінулым тыдні ў Віцебску прайшоў абласны форум Беларускіх студэнцкіх атрадаў. Удзельнічалі ў ім і прадстаўнікі Пастаўшчыны.

Форум сабраў каля 400 не толькі працавітых, але і творчых, таленавітых маладых людзей. Гэта тыя, хто падчас летніх канікулаў шчыра працаваў на розных участках, — расказвала першы сакратар Пастаўскага райкама БРСМ Анастасія Пятрова. — Перад намі выступіў першы сакратар абкама БРСМ Ула­дзімір Бабічаў.  Ён падкрэсліў, што студатрадаўскі рух з кожным годам набірае абароты. І гэта сапраўды так. У нашым раёне сёлета ў складзе 13 будатрадаў з карысцю правялі час 300 маладых людзей.

На абласны форум адправіліся навучэнцы СШ №4 імя В. Ф. Франтова Анастасія Седзюкевіч, Аліна Гінявец і Мілана Храпавіцкая. Яны ўваходзілі ў склад экалагічнага атрада «Вікторыя» імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Партновай, які аказваў дапамогу работнікам лясгаса ў гадавальніку. Навучэнцы гімназіі Данііл Жук і Міхаіл Трушын — члены вытворчага атрада «Іскра» імя Героя Савецкага Саюза Ганны Маслоўскай, што працаваў у ААТ «Паставымэбля».

Поставская молодежь приняла участие в областном форуме белорусских студенческих отрядов

Мерапрыемства праходзіла на базе Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Форум складаўся з трох блокаў: адукацыйнага, студэнцкіх інтэнсіваў і фестывалю творчасці.

У мінулыя гады на Пастаўшчыне працавалі толькі сельскагаспадарчыя і вытворчыя атрады. Іх члены дапамагалі хлебаробам ААТ «Хацілы-агра», «Навасёлкі-Лучай» на дапрацоўцы збожжа і работнікам ААТ «Паставы­мэбля» на зборцы мэблі. Сёлета геаграфія працаўладкавання маладых лю­дзей пашырылася: былі створаны будаўнічы і экалагічны атрады. Моладзь разам з будаўнікамі «Рассвета Пастаўскага» шчыравала на ўзвядзенні дома-інтэрната ў Шаркаўшчынскім раёне і работнікамі лясгаса — у гадавальніку.

— Прысутнічаючы на форуме, прыемна было адчуваць сябе часткай вялікай сям’і пад назвай Беларускія студэнцкія атрады, — гаварылі пастаўчане. — Эмоцыі ад мерапрыемства перапаўня­юць. На наступны год мы таксама будзем імкнуцца стаць членамі студатрадаў, бо студ­атрад — гэта крута!

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.