Найпрыгажэйшыя дэкарацыі і ілюмінацыя ў навагоднім афармленні адміністрацыйных будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый адзначаны раённай камісіяй.
Паставы да Новага года пачынаюць рыхтавацца з пачатку снежня: на вокнах будынкаў арганізацый і прадпрыемстваў, жылых дамоў з’яўляюцца гірлянды, па іх перыметры — яркая ілюмінацыя, на прылеглых тэрыторыях — арт-аб’екты. Упрыгожваюцца вітрыны магазінаў, у мікрараёнах устанаўліваюцца жывыя лясныя прыгажуні. А райвыканкам аб’яўляе агляд-конкурс на найлепшае навагодняе афармленне.
Напружанымі бываюць перадсвяточныя дні ў работнікаў камунальнай службы, якія развешваюць ілюмінацыю на вуліцах горада, устанаўліваюць святладыёдныя канструкцыі, ажурныя аркі, ладзяць фотазоны. І ўжо к 15 снежня горад зіхаціць рознакаляровымі агеньчыкамі, паўсюль пануе навагодняя атмасфера.
Не прамінаю гэтым часам праехаць па гарадскіх вуліцах і палюбавацца створанай прыгажосцю. Раённая камісія пры падвядзенні вынікаў конкурсу ў першую чаргу ўлічвае комплексны дызайн, светлавое афармленне, арыгінальнасць ідэі. Напярэдадні Новага года вынікі падведзены і адбылося ўзнагароджанне пераможцаў. Месцы размеркаваны наступным чынам.
Сярод прамысловых прадпрыемстваў:
- КБУП «Рассвет Пастаўскі»
- ААТ «Паставымэбля»
- ААТ «Пастаўскі малочны завод»
Сярод абслуговых арганізацый:
- Раён газазабеспячэння
- ДРБУ-132
- ДЭУ-33
Сярод аб’ектаў сацыяльнай сферы:
- СШ №1
- Гімназія
- Цэнтральная раённая бальніца
Сярод іншых арганізацый:
- Пастаўскае аддзяленне Дэпартамента аховы
- не прысуджалася
- Рэдакцыя раённай газеты «Пастаўскі край»
Спецыяльным прызам за падрыхтоўку райцэнтра да Новага года заахвочаны калектыў УП ЖКГ. Спецыяльным прызам за падрыхтоўку райцэнтра да Новага года заахвочаны калектыў УП ЖКГ.
Падведзены вынікі і прафсаюзнага конкурсу навагодніх кампазіцый. У сацсетках найбольш фотаздымкаў было зроблена каля інсталяцыі прафсаюзнай арганізацыі УП ЖКГ. Асабліва эфектна яна выглядае ў начны час.
Анна Анішкевіч