Как заставить платить алименты? Отвечает участковый инспектор милиции

Безопасность

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

Як прымусіць плаціць на дзіця?

«Мы з мужам разведзеныя. Удзел у выхаванні сына ён не прымае, не дапамагае і матэрыяльна. Як прымусіць яго рабіць гэта і звярнуць увагу на існаванне дзіцяці?» З такой жыццёвай сітуацыяй, характэрнай для многіх адзінокіх маці, прыйшла да праваахоўнікаў падчас прыёму насельніцтва адна з жыхарак раёна. На зададзенае ёю пытанне адказвае начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Павел Нагановіч:

Как заставить платить алименты? Отвечает участковый инспектор милиции

— У адпаведнасці з артыкуламі 91 і 92 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, пасля скасавання шлюбу той з бацькоў, з кім застаецца дзіця, мае права звярнуцца ў суд з грама­дзянскім іскам для спагнання аліментаў і ўстанаўлення іх велічыні. Сума залежыць ад колькасці непаўналетніх дзяцей. На адно дзіця штомесяц спаганяецца 25% заробку і (або) іншага даходу бацькоў, на двух — 33%, на трох — 50%. Калі аліментшчык нідзе афіцыйна не працаўладкаваны і не мае магчымасці выплачваць назначаныя судом аліменты, разлік ажыццяўляецца з сумы пражытачнага мінімуму. Пры гэтым для працаздольных і беспрацоўных або не занятых з розных прычын у эканоміцы бацькоў мінімальная велічыня аліментаў за месяц будзе складаць не менш за 50% на адно дзіця, 75% — на двух, 100% — на трох і больш дзяцей бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.

За невыкананне абавязкаў па ўтрыманні дзяцей: ухіленне ад платы аліментаў ці ўтойванне сваіх даходаў — пагражае крымінальная адказнасць па артыкуле 174 КК Рэспублікі Беларусь. Яго санкцыя прадугледжвае пакаранне ад грамадскіх работ да пазбаўлення волі. З пачатку 2023 года Пастаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана 15 крымінальных спраў па названым вышэй артыкуле ў адносінах да грамадзян, якія ўхіліліся ад утрымання дзяцей або пакрыцця расходаў, затрачаных дзяржавай на іх утрыманне.

Падрыхтавала Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.