Как поставчане помогают пережить зимний сезон птицам? (+видео)

Природа

Неяк прачнуўся ад шолаху за акном. Не, гэта быў не дождж — прыляцела сінічка, якая нібыта папярэджвала, што нядрэнна было б падсыпаць корму ў прымацаваную ля падаконніка кармушку. Нягледзячы на тое, што жывём на пятым паверсе, сёлета да нас штодзень сталі прылятаць шматлікія дробныя птушачкі.

Як вядома, у вырай адлятаюць не ўсе прадстаўнікі гэтага крылатага царства. Даволі шмат іх застаецца тут зімаваць. І, зразумела, знайсці корм у халодную пару года, калі зямля скавана марозам і ўсё навокал засыпана снегам, складана.

Как поставчане помогают пережить зимний сезон птицам? (+видео)
Фото Инны Шкурко

Паглядзеўшы ў інтэрнэце відэа, змайстравалі з унукам «сталоўку» для птушак. Насыпаем туды кожны дзень проса, сырых семак і назіраем, як ласуюцца ім птушачкі, падлята­юць па чарзе, моцна чырыкаюць. Мой унук Росцік вельмі любіць назіраць за гэтым працэсам. Раней мы з ім рэгулярна хадзілі падкормлі­ваць вераб’ёў і сінічак да першай школы — там шмат розных кармушак змайстравана і развешана навучэнцамі.

@www.postawy.by Столовая для птичек открыта))) #postavykr #поставы #зима #птицы #природа ♬ оригинальный звук — Elena

Заўважылі, што сінічкі быццам бы больш дружныя, яны цярпліва сядзяць і чакаюць сваёй чаргі, пакуль сілкуюцца іх сародзічы. А вось верабейчыкі любяць пасваволіць ды прагнаць іншых са «сталоўкі». Акрамя проса, ахвотна дзяў­буць птушкі падсушаны хлеб і кавалачкі несалёнага сала. Мы з унукам пачыталі парады арнітолагаў і ведаем, чым можна падкормліваць птушак, а што ім катэгарычна забаронена.

На маю думку, не так і складана кожнаму з нас паклапаціцца пра прыроду. У інтэрнэце вельмі шмат ідэй па вырабе кармушак для птушак. Давайце дапаможам ім перазімаваць!

Уладзімір Шык



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.