Как готовятся к праздникам предприятия общественного питания, работники культуры, лесхоза Поставщины?

Общество

Да каталіцкіх Каляд засталося менш за тры тыдні, да Новага года — менш за месяц. Горад апранаецца ў святочнае ўбранне. Карэспандэнт «ПК» Анна Анішкевіч пацікавілася, як рыхтуюцца да свят прадпрыемствы грамадскага харчавання, работнікі культуры, лясгаса.

Как готовятся к праздникам предприятия общественного питания, работники культуры, лесхоза Поставщины?

 

 

Как готовятся к праздникам предприятия общественного питания, работники культуры, лесхоза Поставщины?Крысціна Красоўская, начальнік аддзела грамадскага харчавання Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства:

— Тых, хто хоча сустрэць Новы год за гатовым святочным сталом, на Пастаўшчыне нямала. Такія грамадзяне месцы ў рэстаране «Світанак», барах «Лагуна» і «Папараць-кветка» пачалі браніраваць за месяцы два. Мы, работнікі гэтай сферы, клапоцімся пра тое, каб людзям у нас было камфортна, утульна, весела. Распрацавана банкетнае меню. У ім як традыцыйныя стравы, так і на заказ кліентаў. Кожны год прыдумваем штосьці новае і арыгінальнае. Зроблены заказы на набыццё неабходных прадуктаў, алкагольных напіткаў. Тэматычна ўпрыгожваем залы, абсталёўваем фотазоны.

Перадсвяточныя дні — гарачы для нас час. Пачнём ладзіць традыцыйныя выстаўкі-продажы посных і святочных страў, кулінарнай і кандытарскай прадукцыі.

У навагоднюю ноч будзе працаваць кафэ «Паазер’е». У яго змогуць заглянуць тыя, хто прыйдзе на гулянне на цэнтральную плошчу.

 

Как готовятся к праздникам предприятия общественного питания, работники культуры, лесхоза Поставщины?Аляксандр Іванькоў, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце лясгаса:

— Набліжэнне галоўнага казачнага свята зімы ў многіх асацыіруецца з водарам хвоі. Вечназялёныя дрэвы былі і застаюцца ў трэндзе. Набыць сімвал навагодняга свята можна будзе ва ўсіх лясніцтвах раёна і падчас выязнога гандлю: ёлачныя базары пачнуць сваю работу з 20 снежня. Лясная прыгажуня да метра будзе каштаваць 9 рублёў 50 капеек, ад метра да двух — 11,60. А калі каму захочацца стварыць святочнае ўбранства не толькі ў доме, але і ў двары, то за высокую елку прыйдзецца заплаціць ад 15,90 да 106 рублёў у залежнасці ад вышыні, якая складзе 2—5 метраў. Улічылі мы і тое, што многія аддаюць перавагу навагодняму дрэву ў кадцы. Такая сасна або елка да метра будзе каштаваць 20 рублёў, ад метра да двух — 30.

 

Как готовятся к праздникам предприятия общественного питания, работники культуры, лесхоза Поставщины?Ірына Лойка, начальнік аддзела культуры райвыканкама:

— Работнікі культуры ў адказе за святочны настрой пастаўчан. Старт навагоднім мерапрыемствам дасць урачыстае запальванне агеньчыкаў на галоўнай ёлцы горада. Гэта адбудзецца вечарам 15 снежня. Культработнікі падрыхтавалі цікавую забаўляльную праграму не толькі для дзяцей, але і для моладзі, дарослых.

У канцэртнай зале дзіцячай школы мастацтваў па вуліцы Чырвонаармейскай 22 снежня адбудзецца вялікі канцэрт навучэнцаў і настаўнікаў гэтай школы, 25-га — тэатралізаванае прадстаўленне, падрыхтаванае мастацкімі калектывамі ЦКіНТ.

Ведаю, што многія чакаюць навагодняй казкі ад работнікаў раённага Дома культуры. Сёлета гэта будзе «Канёк-гарбунок». Прэм’ера — 25 і 26 снежня. Шмат заявак пададзена на правядзенне дзіцячых ранішнікаў. Падключымся таксама да дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». У яе рамках будуць выязныя прадстаўленні.

29 снежня ў Доме культуры па вуліцы Станкевіча — дыскатэка «Для тых, хто не лічыць гады»,  а ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня — традыцыйная для ўсіх. У навагоднюю ноч пройдзе гулянне на плошчы імя Леніна. Забаўляльныя праграмы рыхтуюць сельскія ўстановы культуры. Святочны настрой гарантуем усім, хто знойдзе час і прыйдзе да нас на любое мерапрыемства.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.