Георгій Касцень нарадзіўся 28 верасня 1975 года ў Паставах. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Уся працоўная дзейнасць звязана з Пастаўскім малочным заводам. Пачынаў у 1997 годзе слесарам кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі. З 1998-га працаваў інжынерам па тэхніцы бяспекі, затым — інжынерам па транспарце. З 2001-га — галоўны інжынер, з 2016-га — дырэктар. Прадпрыемствам кіраваў чатыры гады. На працягу апошніх трох працаваў першым намеснікам дырэктара завода.
15 снежня бягучага года назіральным саветам Пастаўскага малочнага завода па ўзгадненні з райвыканкамам і аблвыканкамам назначаны дырэктарам.
—На заводзе я больш за 25 гадоў, — гаварыў Георгій Пятровіч. — Пры мне ішла яго мадэрнізацыя, будаваўся цэх па вытворчасці сыроў, склаўся калектыў, сфарміраваўся касцяк спецыялістаў-прафесіяналаў, зацікаўленых у тым, каб наша прадпрыемства развівалася, прадукцыя была якаснай, расшыраліся рынкі яе збыту.
У хуткім часе да нашага завода далучаць Новалукомльскі тварожны завод, а значыць, і клопатаў дабавіцца. Прадаўжаюцца работы ў сталовай для работнікаў прадпрыемства, на ачышчальных збудаваннях. У наступным годзе плануем мантаж лініі па выпуску тварагу, зернесушыльнага комплексу, іншыя будаўнічыя работы. Упэўнены, аднаму не пад сілу вырашыць тую колькасць задач, якія стаяць перад прадпрыемствам. Дасягнуць выніку магчыма толькі дружнай камандай.