Энергетики Поставщины работают для комфорта жителей в любое время и в любую погоду

Главное Общество

Пра энергетыкаў мы ўспамінаем тады, калі раптам гасне святло і адключаецца інтэрнэт, немагчыма паглядзець тэлевізар  ці закіпяціць ваду ў электрачайніку. У такіх выпадках аварыйныя брыгады РЭС імкнуцца як мага хутчэй ухіліць няспраў­насць ці пашкоджанне і даць электраэнергію спажыўцам.

Працаваць у любую пару года і ў любы час сутак, у адкрытым полі ці лесе, дзе праходзяць лініі электраперадачы, для РЭСаўцаў справа прывычная. Электраманцёрам, якія мяняюць апоры, даводзіцца быць і стропальшчыкамі, і бензапільшчыкамі, і зваршчыкамі — карацей, майстрамі на ўсе рукі. Работа на вышыні, высокае напружанне патрабу­юць асцярожнасці. Працэс нярэдка ўскладняецца непагаддзю.

Энергетики Поставщины работают для комфорта жителей в любое время и в любую погоду

У панядзелак з начальні­кам РЭС Мікалаем Ожэлем накі­роўваемся на вуліцу Круп­скай у райцэнтры. Пад нагамі хлюпае гразь, імжыць дождж, хочацца захінуцца куды-небудзь ад калючага ветру. А брыгады майстроў Юрыя Чарняўскага і Сяргея Мышко вядуць рэканструкцыю лініі электраперадачы. Працуе бурыльная ўстаноўка. Замест старых апор энергетыкі ўстанаўліваюць новыя, мяняюць правады на ізаляваныя.

Калі ўсё ідзе па плане, то ў пяць гадзін вечара работы завяршаюць і адпраўляюцца на адпачынак да наступнай раніцы. А ўздымаецца парывісты вецер ці на правады наліпае мокры снег, прыходзіцца затрымлівацца да таго часу, пакуль наступствы не будуць ліквідаваны. У мікрараёнах горада лініі электраперадачы ў асноўным кабельныя, і ім не страшныя сюрпрызы надвор’я. Па іншых вуліцах горада і ў сельскай мясцовасці — паветраныя. І калі здараюцца абрывы ці пашкоджанні правадоў, то РЭСаўцы робяць усё магчымае, каб жылы сектар, вытворчыя аб’екты надоўга не заставаліся без электрычнасці.

Энергетики Поставщины работают для комфорта жителей в любое время и в любую погоду

Пры неабходнасці пастаўскія энергетыкі выязджаюць на дапамогу калегам з іншых раёнаў. У пачатку года дзве брыгады працавалі на ліквідацыі наступстваў непагадзі ў Аршанскім раёне, у жніўні — у Лепельскім.

Для забеспячэння надзейнасці работы энергетычнай гаспадаркі на прадпрыемстве праводзяць рэканструкцыю старых сетак, будуюць новыя.

Сёлета згодна з планам адрамантаваны 154 км ліній электраперадачы і 122 трансфарматарныя падстанцыі. Ізаляваныя правады з’явіліся на 14,5 км высакавольтных ліній па лясных масівах і на 5,2 км – нізкавольтных. 

Пастаўскі раён электрасувязі прырастае новымі абанентамі. Разрастаецца мікрараён вуліц Юбілейнай—Кляра, узводзяцца індывідуальныя жылыя дамы. Усё больш вяскоўцаў жадаюць мець электраацяпленне. А для гэтага трэба рэканструяваць старыя лініі электраперадачы на больш магутныя. Сёлета такія работы праводзіліся ў Лынтупах, Навасёлках, Лучаі і іншых населеных пунктах раёна. Больш за 400 ліхтароў заменены на святладыёдныя, якія ў разы эканомяць электраэнергію.

Энергетики Поставщины работают для комфорта жителей в любое время и в любую погоду

— Паспяхова спраўляцца з пастаўленымі задачамі магчыма толькі тады, калі кожны работнік адказна адносіцца да выканання ўскладзеных на яго абавязкаў, — упэўнены начальнік РЭС Мікалай Ожэль. — У нас ёсць на­дзейнае ядро прафесіяналаў. Свой вопыт і веды яны перада­юць маладзейшым. Усе разумеюць, што пры аварыйных сітуацыях трэба ахвяраваць адпачынкам, каб хутка дапамагчы людзям — вярнуць у іх дамы святло і цяпло. Хачу падзякаваць за дакладную арганізацыю работ галоўнаму інжынеру Антону Валетку, дыспетчарскай службе на чале з Дзмітрыем Сярухіным, адзначыць маладога дыспетчара Аляксея Студзянкова.

Энергетики Поставщины работают для комфорта жителей в любое время и в любую погоду

22 снежня калектыў збярэцца ў раённым Доме культуры на сваё прафесійнае свята. Будзем вельмі рады сустрэчы з шаноўнымі ветэранамі нашай арганізацыі, найлепшыя гады якіх прысвечаны энергетыцы. Граматамі і падзякамі адзначым найбольш старанных работнікаў.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.