Сергей Потапович назначен директором ОАО «Курополье-агро»

Общество

Сяргей Патаповіч нарадзіўся 19 жніўня 1992 года ў Ваўкавыску Гродзенскай вобласці. Скончыў Ваўкавыскі дзяржаўны аграрны каледж, Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачынаў у 2016 годзе заатэхнікам-селекцыянерам сельгаскомплексу «Велікаполле» дзяржпрадпрыемства «Мінсктранс» Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. Затым быў галоўным заатэхнікам гэтага прадпрыемства. У 2018-м назначаны намеснікам дырэктара ААТ «Алая зара» Вілейскага раёна. Хутка яго выбралі дырэктарам таварыства.

У 2020 годзе сям’я пераехала ў Докшыцкі раён, і Сяргей Патаповіч стаў намеснікам дырэктара ААТ «Бягомльскае». Праз пэўны час узначаліў гэта сельгаспрадпрыемства. З красавіка 2023 года — намеснік дырэктара КУСП «АграСітцы».

Сяргей Патаповіч жанаты. Мае дваіх дзяцей.

24 кастрычніка бягучага года на агульным сходзе акцыянераў ААТ «Кураполле-агра» па ўзгадненні са старшынямі райвыканкама і аблвыканкама выбраны дырэктарам і назначаны на гэту пасаду назіральным саветам.

Сергей Потапович назначен директором ОАО «Курополье-агро»

— У Кураполлі я яшчэ няпоўны месяц, — гаварыў Сяргей Патаповіч. — Прыглядаюся да людзей, яны — да мяне. Як і на большасці сельгаспрадпрыемстваў, тут не хапае кадраў. Даём аб’явы ў газету, што нам патрабуюцца галоўны аграном, механізатары. У Кураполлі ёсць жыллё. Яго атрымае той, хто пажадае ў нас працаваць.

На парадку дня — рэканструкцыя малочнатаварнага комплексу на 768 кароў. Здача абъекта запланавана на наступны год, таму расслабляцца нельга. Выканалі план па ўздыме зяблевага ворыва, і ёсць надзея, што вясной лягчэй будзе справіцца з палявымі работамі. Ставім тэхніку на зімовае захоўванне, рыхтуем яе да наступнага сезона.

Асвойвацца на новым месцы дапамагаюць кіраўніцтва раёна, спецыялісты. Лічу, што дабіцца пэўных вынікаў можна толькі камандай. Таму разлічваю на падтрымку. Са свайго боку абяцаю зрабіць усё магчымае, каб ААТ «Кураполле-агра» было ў ліку найлепшых гаспадарак раёна.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.