Международный день отказа от курения. Как влияет курение на организм и как победить эту вредную привычку?

Важное Общество

16 лістапада — Міжнародны дзень адмаўлення ад курэння

Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, на Зямлі кураць 1,1 мільярда людзей, ці трэцяя частка дарослага насельніцтва, з іх 200 ­мільёнаў — жанчыны. У выніку ўжывання тытуню штогод на планеце памірае каля 6 мільёнаў чалавек, і калі не абмяжоўваць курэнне, да 2030 года гэты паказчык перавысіць 8 мільёнаў чалавек за год. Лідарамі па колькасці курыльшчыкаў з’яўляюцца Кітай, Індыя, Інданезія, ЗША і Расія.

У Беларусі згубную звычку ма­юць 42% мужчын і 11% жанчын, што адпавядае больш чым 2 міль­ёнам чалавек. Пры гэтым назіраецца павольны, але адчувальны прагрэс у скарачэнні ўжывання цыгарэт. Так, колькасць мужчын, якія кураць, у нашай краіне ў апошнія гады знізілася больш чым на 5%. Адным з тых, хто адмовіўся ад курэння, стаў пастаўчанін Андрэй, чыё прозвішча па яго просьбе не называю.

Упершыню ён закурыў яшчэ ў пачатковай школе, каб выглядаць больш дарослым у кампаніі старэйшых за сябе хлопцаў. Кажа, не спадабалася, нават ірвала. Але ўсё роўна раз за разам працягваў запальваць цыгарэту і к 16 гадам ператварыўся ў заўзятага курыльшчыка.

— Спачатку пачка цыгарэт мне хапала на 3-4 дні, потым — на дзень-два, а гадоў праз 10-15 выкурваў ужо па два пачкі на дзень, — расказваў Андрэй. — Я адчуваў рэальную залежнасць ад тытуню: калі не атрымлівалася закурыць, пачынаў без прычыны нервавацца, трывожыцца. З цягам часу з’явіліся хранічны кашаль курыльшчыка, задышка, адсутнасць апетыту, стаў нездаровым колер твару. Гэтыя сімптомы суправаджалі мяне каля 5 гадоў.

Международный день отказа от курения. Как влияет курение на организм и как победить эту вредную привычку?

Разумеючы, што прычыняе шкоду свайму здароўю, мужчына некалькі разоў спрабаваў кінуць курыць. Вытрымліваў адзін-два месяцы, максімум — паўгода, а потым зноў цягнуўся да цыгарэты. Разам з фізічнай і псіхалагічнай залежнасцю, калі пры наяўнасці нейкага стрэсу цыгарэта была самым простым спосабам расслабіцца, сказвалася таксама прысутнасць у кампаніі людзей, якія кураць.

Канчаткова ён развітаўся са шкоднай звычкай 10 гадоў назад. Раптам прыйшло ўсведамленне таго, што, калі будзе працягваць курыць, могуць пачацца незваротныя працэсы ў арганізме ў выглядзе сур’ёзных захворванняў. Тады проста выкінуў цыгарэты, нават не дакурыўшы пачак. Цяжка было першыя суткі, а потым з’явіўся стымул: калі змог пражыць без тытуню 24 гадзіны, змагу і больш! Пазней стала матываваць істотнае паляпшэнне здароўя.

З 13 па 19 лістапада 2023 года праходзіць рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя па прафілактыцы тытунекурэння як фактару рызыкі развіцця анкалагічных захворванняў

— Дастаткова хутка, на працягу пары месяцаў, у мяне зніклі задышка і кашаль, які асабліва непакоіў зранку, — працягваў мой суразмоўца. — Але яшчэ доўга адхаркваўся ўвесь бруд з лёгкіх. Працэс ачышчэння арганізма доўжыўся не менш за паўгода. За гэты час змяніўся нюх: для мяне крайне непрыемным стаў пах цыгарэт. Праўда, калі адмовіўся ад курэння, першыя два месяцы прысутнічала нервознасць. Справіцца з ёй дапамагло тое, што стала заўважна лягчэй дыхаць.

Зараз Андрэй вядзе актыўны лад жыцця, адчуўшы яго сапраўдны смак. Кожную раніцу пачынае з зарадкі, грае на варгане — музычным інструменце, які патрабуе добрага дыхальнага апарату. Ён даўно перастаў залежаць ад меркавання іншых і змяніў сваё акружэнне. Цяпер пераважная большасць знаёмых і сяброў — людзі, якія не кураць. Мужчына не выключае, што курэннем скараціў сабе жыццё на некалькі гадоў, але ўпэўнены: да яго ніколі больш не вернецца.



Каментарый спецыяліста

Дзіна Трава, урач-анколаг Пастаўскай ЦРБ

Международный день отказа от курения. Как влияет курение на организм и как победить эту вредную привычку?Курэнне — самы вялікі фактар рызыкі смерці ад раку ў свеце, які штогод прыводзіць прыблізна да 22% выпадкаў лятальных зыходаў у пацыентаў з гэтай хваробай. Яно садзейнічае развіццю многіх тыпаў раку, уключаючы рак стрававода, гартані, ротавай поласці, горла, почак, мачавога пузыра, страўніка, падстраўнікавай залозы, шыйкі маткі. Але самым распаўсю­джаным сярод іх з’яўляецца рак лёгкіх. Так, у Пастаўскім раёне за 10 месяцаў 2023 года з такім дыягназам узяты на ўлік 18 чалавек, пры гэтым большая іх частка — курыльшчыкі.  

Пры курэнні тытуню ў арганізм трапляе вялізная колькасць прадуктаў згарання і смолы, якія стымулююць пухлінны працэс. На развіццё ракавых пухлін уплываюць не толькі канцэрагены з тытунёвага дыму, але і нікацін — ён павялічвае верагоднасць развіцця раку грудзей. Цыгарэты без тытуню і нікаціну таксама даюць канцэрагенны эфект. Калі кінуць курыць, верагоднасць з’яўлення ракавай пухліны ў лёгкіх знізіцца на 90%. Даказана, што пасіўнае курэнне выклікае рак лёгкіх і ў дарослых людзей, якія не кураць, а таксама можа садзейнічаць збою ў арганізме вашых дзяцей.

Адмоўцеся ад шкодных звычак, правільна харчуйцеся і адпачывайце, не забывайце своечасова праходзіць дыспансерызацыю — і ў вас з’явіцца шанц не сустрэцца з анкалагічным захворваннем!



Як лёгка кінуць курыць?

Лайфхакі ад інтэрнэт-экспертаў

Лайфхак 1. Вызначаем дзень Х — дату, калі мы назаўсёды адмовімся ад цыгарэт. Да гэтай даты рыхтуем сябе псіхалагічна, настройваем на адмаўленне ад курэння.

Лайфхак 2. Колькасць выкураных за дзень цыгарэт скарачаем паступова, але ў дзень Х кідаем зусім.

Лайфхак 3. У першыя дні пасля адмаўлення ад курэння захоўваем некаторыя звязаныя з ім звычкі. Напрыклад, калі падчас рабочага дня вы выходзілі пакурыць на вуліцу, не адмаўляйце сабе ў гэтым, кінуўшы. Працягвайце выходзіць на свежае паветра, рабіце невялікія прагулкі.

Лайфхак 4. Пазбаўляемся ад запалак, запальнічак і попельніц.

Лайфхак 5. Для паспяховага адмаўлення ад курэння знаходзім сабе кампаньёна. Гэта могуць быць ваш муж або жонка ці хтосьці з калег.

Лайфхак 6. Перабудоўваем светапогляд. Кідаючы курыць, не трэба сябе шкадаваць і гараваць, як вам цяжка. Замест гэтага сканцэнтруйцеся на пазітыве, думайце пра тое, колькі вы набываеце, адмовіўшыся ад цыгарэт.

Лайфхак 7. Дабаўляем у рацыён малочныя прадукты — заўважана, што іх ужыванне можа зменшыць цягу да курэння. Разам з малаком трэба дадаць у ежу клятчатку, вітаміны, мінералы, адмовіцца ад цяжкай для пераварвання ежы.

Лайфхак 8 (самы важны). Памятаем пра тое, што цяга да цыгарэт знікне хутка. Першыя 2-3 дні будзе цяжка, потым — лягчэй, а праз 15-20 дзён чалавек забывае пра тое, што трэба курыць і што ён калісьці гэта рабіў.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.