Лучших представителей аграрной сферы чествовали в концертном зале Минсельхоза и продовольствия Беларуси

Главное Сельское хозяйство

У пятніцу ў новай канцэртнай зале Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі ўшанавалі амаль 150 работнікаў аграрнай сферы. Сярод іх былі і пастаўчане.

Механізатар малочнага завода Аляксандр Шыкуць удастоены Падзякі міністра. Ганаровай граматай Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК узнагароджана галоўны аграном ААТ «Навасёлкі-Лучай» Алена Касцюк. А яшчэ адзін механізатар малочнага завода Генадзій Шушкевіч атрымаў найвышэйшую ўзнагароду Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі — прафсаюзны «Знак пашаны». Ка­рэспандэнт «ПК» папрасіла іх па­дзяліцца сваімі ўражаннямі.

Лучших представителей аграрной сферы чествовали в концертном зале Минсельхоза и продовольствия Беларуси

Алена Касцюк: «Усё прахо­дзіла ўрачыста. Прысутных віталі міністр сельскай гаспадаркі Сяргей Бартош, яго намеснікі, старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Васілій Хвацік. Яны дзякавалі хлебаробам за працу. А яна ў нас сапраўды нялёгкая. Сёлета надвор’е выпрабоўвала засухай. Тым не менш хлебароры нашай гаспадаркі з кожнага гектара атрымалі амаль 46 цэнтнераў зерня, валавы збор склаў 13 300 тон. На 100% выканалі дзяржзаказ. 140 цэнтнераў з гектара дала кукуруза на зерне. Нарыхтавалі 14 360 тысяч тон кармоў, што складае 23,6 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы.

Усё гэта стала магчымым дзякуючы зладжанай рабоце калектыву сельгаспрадпрыемства. Яго дырэктар Юрый Францішкавіч Шымчык, як дырыжор вялікага аркестра, каардынуе ўсе вытворчыя працэсы, сочыць за выкананнем тэхналогій. А чаго можна было б дасягнуць, калі б не старанне механізатараў, якія добра рыхтавалі глебу, якасна сеялі, уносілі ўдабрэнні, сродкамі хімапрацоўкі ратавалі пасевы ад шкоднікаў, своечасова ўбралі вырашчаны ўраджай? Быць на ўрачыстасці ў міністэрстве заслугоўвае кожны з іх».

Аляксандр Шыкуць: «У сельскай гаспадарцы працую больш за 20 гадоў. Навіна пра тое, што ўдастоены Падзякі міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, прыемна здзівіла. У нашым аграпрамысловым аб’яднанні ёсць шмат рупліўцаў. Удзячны ўсім, хто так высока ацаніў маю працу. На свята сабраліся людзі з розных рэгіёнаў краіны. Вяскоўцам вельмі важна пачуць словы падзякі. Яны з’яўляюцца дадатковым стымулам да новых дасягненняў. Сёлета ў перыяд корманарыхтоўкі я запрасаваў 4 139 тон сянажнай масы. Гэта найлепшы паказчык у раёне. Але імкнуцца ёсць да чаго. А свята? Гэта заўсёды хораша. Многія моманты надоўга застануцца ў памяці».

Генадзій Шушкевіч: «Усё маё жыццё, як і маіх продкаў, звязана з зямлёй. Работа на ёй — прывычная справа. Дзед, бацька, дзядзька былі механізатарамі. З дзяцінства пры іх асвойваў тэхніку, вучыўся ўсё рабіць сумленна. Так з жонкай, якая працуе аператарам машыннага даення, выхоўваем і сыноў Максіма і Яраслава, дачушку Сафійку. Мы, Шушкевічы, без працы не можам ні дня.

З ранняй вясны я ў полі. Любую даручаную справу стараюся выконваць якасна. Разумею, што ад гэтага залежыць дабрабыт не толькі маёй сям’і, але і тых гаспадарак, у якіх даводзіцца працаваць у скла­дзе механізаванага звяна аграпрамысловага аб’яднання. Люблю сяўбу зерневых, касьбу траў. Сёлета зерневымі засеяў 1 137 гектараў, 480 — кукурузай, амаль 100 — рапсам.

Мяне не раз ушаноўвалі на раённым, абласным узроўнях. На сталічным мерапрыемстве быў упершыню. Хвалююча, урачыста, незабыўна! У пятніцу вярнуўся з Мінска, а ў суботу паехаў на абласныя «Дажынкі» ў Віцебск, дзе атрымаў Падзяку міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Узнагароды абавязваюць старацца яшчэ больш».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.