В районном Доме культуры состоялось торжество «Какие наши годы», посвященное Международному дню пожилых людей

Общество

«Какие наши годы» — пад такой назвай пазаўчора ў раённым Доме культуры адбылася ўрачыстасць, прысвечаная Міжнароднаму дню пажылых людзей.

Яе арганізатар — тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва — загадзя размясціў у сацыяльных сетках і райгазеце рэкламу пра маючае адбыцца мерапрыемства. Часу ў людзей элегантнага ўзросту хапае. Думалася, што зала будзе поўнай. Аднак прысутных аказалася малавата. Дык вось, няхай пашкадуюць тыя, хто не прыйшоў на свята і не атрымаў хвілін радасці ад выступленняў таленавітых самадзейных артыстаў.

В районном Доме культуры состоялось торжество «Какие наши годы», посвященное Международному дню пожилых людей

В районном Доме культуры состоялось торжество «Какие наши годы», посвященное Международному дню пожилых людей

А да пачатку канцэрта ў фае РДК працавала грамадская прыёмная. Жадаючыя маглі атрымаць кансультацыю псіхолага, галоўнага спецыяліста аддзела назначэння пенсій і сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, юрысконсульта. Ніхто не мог раўнадушна прайсці каля выставы сувенірнай прадукцыі, многія ахвотна бралі тут майстар-клас па іх вырабе.

В районном Доме культуры состоялось торжество «Какие наши годы», посвященное Международному дню пожилых людей

Урачыстасць адкрыла прывітальным словам начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Седзюкевіч. Пасля чаго ўручыла Падзякі ТЦСАН і невялікія падарункі самым актыўным валанцёрам пастаўскага і лынтупскага аддзяленняў дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Усе яны ў элегантным узросце, але гэта ніколькі не перашкаджае ім дапамагаць штатным супрацоўнікам у арганізацыі работы, правядзенні розных мерапрыемстваў. Напрыклад, Іван Маслюк і ў ролі Дзеда Мароза выступіць, і на гармоніку сыграе, і на ўласнай машыне падвязе чалавека, куды яму патрэбна. Вольга Лісіцкая, Марыя Грыбоўская, Ніна Торапава навараць страў і развязуць іх адзінокім, інвалідам. А заадно і шчыра пагавораць з імі. Тая ж Вольга Лісіцкая і Наталля Кухальская актыўна працуюць у кантактным цэнтры службы выратавання ад адзіноты. Або як не назваць такіх валанцёраў, як Станіслава Лукшэне, Валянціна Сасноўская, Галіна Чычэль, Вольга Махрова, Она Ламага?! Усе яны былі адзначаны на свяце.

В районном Доме культуры состоялось торжество «Какие наши годы», посвященное Международному дню пожилых людей

А якое ж свята без песні? І вось на сцэну выходзяць вакальная група народнага хору ветэранаў, затым — танцавальны калектыў «Поставские дивы», вакальная група «Задорные девчата» (пастаўскае аддзяленне дзённага знахо­джання пажылых грамадзян). І нельга не залюбавацца гэтымі прыгожымі, энергічнымі, таленавітымі жанчынамі элегантнага ўзросту. Ды хіба яны яго адчуваюць, калі маладыя душой?

Парадавалі прысутных і маладыя выканаўцы: Вольга Балотнікава, Вераніка Крывічаніна, а таксама зусім юныя з узорнай вакальнай студыі «Юніта».

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.