В этом году кукуруза занимала в ОАО «Новоселки-Лучай» 950 гектаров

Сельское хозяйство

Каралевай палёў называюць кукурузу. У ААТ «Навасёлкі-Лучай» сёлета яна займала 950 гектараў. Зялёнай масы атрымалі амаль па 420 цэнтнераў з гектара, зерня — 150.

Нягледзячы на спякотнае і засушлівае лета, «каралева» вымахала вышэй за два метры. З яе заклалі 23 тысячы тон сіласу. Цяпер час уборкі на зерне. Займаецца гэтым вопытны камбайнер, прафесіянал сваёй справы Аляксандр Курдо. 23 гады на камбайне «Джон Дзір» ён убірае зерневыя і зернебабовыя, пастаянна ў ліку тысячнікаў. Уборка кукурузы на зерне — непасрэдны яго абавязак.

В этом году кукуруза занимала в ОАО «Новоселки-Лучай» 950 гектаров

Падымаюся ў кабіну і назіраю, як пільна Аляксандр сочыць за тым, каб зубы жняяркі дакладна траплялі паміж радамі кукурузы. Спецыяльнае абсталяванне хутка аддзяляе тоўстыя пачаткі ад сцябла, якасна абмалочвае, і буйное, бліскучае зерне напаўняе бункер. Да камбайна пад’язджае трактар з прычэпам, і ў яго сыплецца сапраўднае золата.

В этом году кукуруза занимала в ОАО «Новоселки-Лучай» 950 гектаров

Аляксандр заклапочана паглядае на неба: некалькі дзён запар работу замаруджвае дождж. Пры ўборцы кукурузы на зерне яго вільготнасць не павінна перавышаць 35-40 працэнтаў. Сабранае насенне адразу адпраўляецца на зернесушыльны комплекс, дзе дасушваецца, каб потым магло доўга захоўвацца і не страціць сваіх фуражных якасцей.

В этом году кукуруза занимала в ОАО «Новоселки-Лучай» 950 гектаров

Каб іншыя маглі пачэрпнуць вопыт навасёлкаўцаў па вырошч­ванні кукурузы, на базе гаспадаркі нядаўна праходзіў занальны семінар. У ім удзельнічалі начальнікі ўпраўленняў па сельскай гаспадарцы і харчаванні, іншыя спецыялісты з Браслаўскага, Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў, а таксама прадстаўнікі сусветнага лідара ў галіне селекцыі і вытворчасці насення — кампаніі KWS. ААТ «Навасёлкі-Лучай» даўно з ёй цесна супрацоўнічае. І гэта прыносіць плён. А яшчэ сакрэт поспеху ў правільным падборы гібрыдаў і строгім выкананні тэхналогіі: пасеялі ў аптымальныя тэрміны, унеслі неабходную колькасць азоту, фосфару, калію, пасевы як след апрацавалі супраць пустазелля.

В этом году кукуруза занимала в ОАО «Новоселки-Лучай» 950 гектаров

Сёлета на полі каля Курсевіч пасеяна 14 новых гібрыдаў кукурузы. На зерне выкарыстоўваліся раннія «аўтэнс» і «аўрэліус». Даспяваюць і іншыя. Хутка пачнецца іх абмалот. Па канчатковым выніку будзе прынята рашэнне, якому сорту аддаць перавагу ў наступным годзе.

В этом году кукуруза занимала в ОАО «Новоселки-Лучай» 950 гектаров

Кукуруза — адзін з найбольш карысных і пажыўных кармоў для жывёлы. Гэта культура ўтрымлівае шмат клятчаткі, вітамінаў, мінералаў, неабходных для здароўя кароў і цялят. У ААТ «Навасёлкі-Лучай» сёлета плануюць атрымаць больш за 1 000 тон «каралеўскага золата».

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.