Паважаныя культработнікі, дарагія ветэраны! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
Кожны, хто сёння шчыруе на ніве культуры, робіць жыццё нашай Пастаўшчыны ярчэйшым і цікавейшым, прыўносіць у яго прыгажосць, гармонію, мастацтва, творчасць. Вы дорыце яркія эмоцыі і ўражанні, узбагачаеце ўнутраны свет людзей, дапамагаеце захоўваць і прымнажаць культурна-гістарычную спадчыну нашага рэгіёна, яго духоўнае багацце.
Дзякуй за адданасць сваёй справе, плённую працу, папулярызацыю традыцый і сапраўдных жыццёвых каштоўнасцей. Заставайцеся натхнёнымі і крэатыўнымі. Няхай скараюцца новыя творчыя вяршыні, увасабляюцца ў жыццё смелыя праекты, работа прыносіць толькі задавальненне. Моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту вам і вашым сем’ям!
Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў