Областной фестиваль-ярмарка тружеников села «Дожинки» прошёл на прошлой неделе в Шарковщине

Главное Сельское хозяйство

У канцы мінулага тыдня ўсяго за 60 з невялікім кіламетраў ад нашага райцэнтра адбылося грандыёзнае мерапрыемства — абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2023». Раздзяліць радасць свята з суседзямі, а таксама актыўна ў ім паўдзельнічаць адправіліся і пастаўчане.

«Дажынкі» — адно з самых галоўных і доўгачаканых свят для хлебаробаў. Стаўшы традыцыйным, яно нясе людзям радасць, станоўчыя эмоцыі і заўсёды пакідае пасля сябе не толькі яркія ўспаміны, але і ашаламляльнае пераўтварэнне населенага пункта, у якім адбываецца. Сёлета «шчаслівы білет» дастаўся Шаркаўшчыне. Да фестывалю-кірмашу 520-гадовы гарадскі пасёлак змяніўся да непазнавальнасці! Не толькі ў ім, але і ў цэлым у раёне адкрылася і абнавілася каля сотні аб’ектаў, патрэбных людзям.

Областной фестиваль-ярмарка тружеников села «Дожинки» прошёл на прошлой неделе в Шарковщине

Святочны дзень сабраў усіх датычных, а таксама ганаровых гасцей мерапрыемства, адным з якіх быў старшыня Пастаўскага райвыканкама Сяргей Чэпік. Прыемна адзначыць той факт, што ганаровых гасцей з Віцебска на чале са старшынёй аблвыканкама Аляксандрам Субоціным сустракалі менавіта пастаўскім караваем, спечаным работнікамі хлебазавода.

Областной фестиваль-ярмарка тружеников села «Дожинки» прошёл на прошлой неделе в Шарковщине

Областной фестиваль-ярмарка тружеников села «Дожинки» прошёл на прошлой неделе в Шарковщине

Областной фестиваль-ярмарка тружеников села «Дожинки» прошёл на прошлой неделе в Шарковщине

У віхуры святочных падзей удзель­нічалі і іншыя прадстаўнікі нашага раёна з розных сфер. Канстанцін і Яўгенія Кульманскія з ААТ «Хацілы-агра» прынялі ўдзел у міжраённым форуме сельскай моладзі «Вёска — тэрыторыя развіцця». Маладая сям’я аграномаў пачэрпнула шмат карыснай для сябе інфармацыі ад вопытных работнікаў, а таксама пазнаёмілася з маладымі спецыялістамі з іншых сфер.

Прыгожы і смачны адбітак на абласным фестывалі пакінула пасля сябе каманда Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства. «Кей-попс са шчупака з крэветкай», «Прафітролі з яечна-грыбным начыннем», «Кракеты з агароднінай-грыль»… Гэтымі і іншымі стравамі частавалі жыхароў і гасцей Шаркаўшчыны прафесіяналы сваёй справы з рэстарана «Світанак» і кафэ «Паазер’е». Сямёра повараў, а таксама афіцыянты і бармэны ў першай палове дня на вышэйшым узроўні абслужылі каля шасці выязных фуршэтаў у розных арганізацыях, а затым, не збаўляючы тэмпу, — не менш за 200 наведвальнікаў «Міні-кафэ». Як высветлілася, у абнаўленні харчовага памяшкання немалая заслуга пастаўскіх кааператараў.

Областной фестиваль-ярмарка тружеников села «Дожинки» прошёл на прошлой неделе в Шарковщине

Не засталіся без увагі гурманаў і гандлёвыя пляцоўкі Пастаўскага малочнага завода і Пастаўскага дзяржаўнага каледжа. Наведаўшы іх, усе жадаючыя змаглі не толькі набыць высакаякасную малочную, мясную і кандытарскую прадукцыю, але і прадэгуставаць яе перад пакупкай.

«Моцны бок» Пастаўшчыны на спартыўных спаборніцтвах па сілавым экстрыме прадэманстравалі прадстаўнікі ФАКа Аляксей Грузд і Павел Яраш. У асабістым заліку ў жыме 90-кілаграмовай штангі за адну хвіліну Павел атрымаў серабро, а ў агульнакамандным ён і Аляксей занялі 6 месца сярод 14 каманд-удзельніц.

Областной фестиваль-ярмарка тружеников села «Дожинки» прошёл на прошлой неделе в Шарковщине

Областной фестиваль-ярмарка тружеников села «Дожинки» прошёл на прошлой неделе в Шарковщине

Адметным было на свяце і выступленне ўзорнай цыркавой студыі «Каскад» Пастаўскага РДК. Далмацінцы, ружы, карлсаны, васількі… У каго толькі не пераўвасабляліся юныя артысты! А пасля выступлення дзятва шчыра радавалася пачастункам і сувенірам, якімі іх шчодра адорвалі захопленыя творчымі нумарамі і яркімі касцюмамі прадстаўнікі іншых раёнаў. Запомніўся і вясёлы клоўн (у яго ролі была Алена Слядзеўская), які запрашаў да ўдзелу ў нумары ўсіх жадаючых. Шквал апладысментаў выклікалі пастаўскія артысты ў гледачоў.

Областной фестиваль-ярмарка тружеников села «Дожинки» прошёл на прошлой неделе в Шарковщине

Областной фестиваль-ярмарка тружеников села «Дожинки» прошёл на прошлой неделе в Шарковщине

Свята ў Шаркаўшчыне атрымалася яркім, шумным, шчодрым, спартыўным, са сваім каларытам і, вядома ж, са сваімі героямі — працаўнікамі вёскі. Хочацца дадаць толькі адно: па-добраму зайздросцім суседзям і з нецярпеннем чакаем «Дажынкі» на пастаўскай зямлі.

Крысціна Рубель
Відэа Наталлі Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.