Акция «Восстановим леса вместе!» пройдет во всех регионах страны 21 октября

Природа

«Адновім лясы разам!». Сёлета па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі акцыя мяняе свой фармат: яна пройдзе ва ўсіх рэгіёнах краіны ў адзін дзень — 21 кастрычніка.

Галоўная мэта мерапрыемства — аднаўленне лясоў, пашко­джаных ураганнымі вятрамі. На Пастаўшчыне за вясенне-летні перыяд пацярпелі 100 гектараў лесу ў валкоўскім, камайскім і варапаеўскім лясніцтвах. Шмат зроблена па ліквідацыі наступстваў непагадзі ўласнымі сіламі лясгасаўцаў. 40 гектараў знахо­дзяцца ў цяжкадаступных месцах. Там работы пачнуцца з наступленнем маразоў.

Акция «Восстановим леса вместе!» пройдет во всех регионах страны 21 октября

— Сімвалічна, што сёлета акцыя будзе праводзіцца ў Дзень бацькі, — гаварыў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце лясгаса Аляксандр Іванькоў. — Звычайна кажуць, што кожны сапраўдны мужчына абавязаны за сваё жыццё зрабіць тры рэчы: пабудаваць дом, пасадзіць дрэва і выхаваць сына. Акцыя «Адновім лясы разам!» дае магчымасць выканаць адзін з пунктаў. Калі знойдуцца ахвотныя дапамагчы ў навядзенні парадку на бураломных участках, то будзем рады. А ўвогуле, прапануем валанцёрам прыняць удзел у пасадцы маладых лясоў. Для гэтага трэба звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва ці лясгас і заявіць пра сваё жаданне. Можна патэлефанаваць мне на нумар 8 (033) 358-38-66. Са свайго боку мы забяспечым неабходным пасадачным матэрыялам і інвентаром.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.