С начала жатвы 8 человек привлечены к административной ответственности за хищение ГСМ

Безопасность

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

Пакараны зладзеі і кіраўнікі

На Пастаўшчыне падыходзіць да завяршэння ўборачная кампанія-2023. І на ўсім яе працягу на палі і мехдвары сельгасарганізацый рэгулярна наведваюцца супрацоўнікі міліцыі, якія кантралююць выкананне работнікамі гаспадарак працоўнай дысцыпліны, імкнуцца не дапусціць крадзяжоў паліва і іншых таварна-матэрыяльных каштоўнасцей. Тым не менш такія факты штогод маюць месца. Колькі іх выяўлена сёлета, расказвае старшы інспектар па дазвольнай рабоце аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Андрэй Барадулін:

— Усяго з пачатку ўборкі за крадзяжы гаруча-змазачных матэрыялаў намі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 13.23 КаАП Рэспублікі Беларусь 8 чалавек, з іх 6 работнікаў сельгасарганізацый. Канфіскавана 688 літраў афарбаванага дызельнага паліва. У адносінах да яшчэ 6 працаўнікоў палёў і фермаў складзе­ны пратаколы па артыкуле 11.1 адміністрацыйнага кодэкса за дробны крадзеж. Таксама ўстаноўлены 1 факт крадзяжу 50 кілаграмаў мукі і 4 факты знаходжання на рабочым месцы ў стане алкагольнага ап’янення. За непрыняцце мер па вынесеным прадстаўленні аб ухіленні парушэнняў заканадаўства, прычын і ўмоў, якія садзейнічалі здзяйсненню правапарушэнняў, аштрафаваны 6 кіраўнікоў сельгасарганізацый.

С начала жатвы 8 человек привлечены к административной ответственности за хищение ГСМ

Хачу нагадаць, што крадзя­жы таварна-матэрыяльных каштоўнасцей цягнуць за сабой як адміністрацыйную, так і крымінальную адказнасць у залежнасці ад сумы прычыненага ўрону. Што да апошняй, то яна прадугледжвае пакаранне ад штрафу і грамадскіх работ да пазбаўлення волі на тэрмін да 3 гадоў. Звяртаюся да ўсіх грама­дзян з просьбай: калі вы ведаеце пра факты крадзяжу з аб’ектаў аграпрамысловага комплексу, паведаміце пра іх у аддзел унутраных спраў райвыканкама па тэлефонах: 102 або 4-12-02, 4-10-02 (працуюць кругласутачна). Ананімнасць гарантуем. Нагадваю таксама, што асобам, якія не задзейнічаны ў палявых работах, недапушчальна знаходзіцца на палях у перыяд правядзення ўборкі. Перш за ўсё каб пазбег­нуць траўміравання і гібелі.

Падрыхтавала Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.