Работники УП ЖКХ заняли 3-е место в областном конкурсе профмастерства «Цветы Витебщины-2023»

Общество

І ў Шаркаўшчыне Мядзелка-рака. Яна з’явілася на кветкавай «карціне» дзякуючы творчасці работнікаў УП ЖКГ нашага раёна, якія ўдзельнічалі ў абласным конкурсе прафесійнага майстэрства «Кветкі Віцебшчыны-2023».

Конкурс кожны год ладзіцца напярэдадні абласных «Дажынак» у тым населеным пункце, дзе яны будуць праходзіць. Сёлета гэта Шаркаўшчына. За права называцца найлепшымі азеляняльнікамі змагаліся 10 каманд. Пастаўчанам дасталася 3-е месца.

Работники УП ЖКХ заняли 3-е место в областном конкурсе профмастерства «Цветы Витебщины-2023»

Па ўмовах конкурсу неабходна было выканаць кветкавую кампазіцыю «Мая Радзіма», якая стварыла б уяўленне пра раён, — расказваў майстар участка сан­ачысткі і добраўпарадкавання УП ЖКГ Мікалай Кісялёў. — Шчэбень, памаляваны ў блакітны колер, сімвалізуе Мядзелку-раку. На ёй — два лебедзі. Іх вырабіў рабочы Яўгеній Шчарбатых. На рацэ «гойдаюцца» штучныя жоўтыя гарлачыкі з пластыкавых лыжак. Блакітная роўняць ўпіраецца ў Стары млын, намаляваны мастаком нашай арганізацыі Рытай Снапок. Кола, якое круціцца, — старанне намесніка дырэктара Сяргея Плешкуна. Карацей, на канчатковы вынік працавалі калектыўна. Але найбольшая заслуга нашых кветкаводаў — Вольгі Гайдукевіч і Марыны Кароль. Яны на месцы па загадзя зробленым эскізе стварылі кветнік. З сальвій, аксамітак, астраў атрымалася вясёлка. Усе раслінкі кветкаводы вырасцілі самі.

Практычнаму этапу папярэднічаў тэарэтычны экзамен. Падчас яго работніцы адказвалі на пытанні па ахове працы, відах раслін, спосабах іх догляду і многія іншыя. Калі кампазіцыі былі гатовы, іх трэба было творча абараніць. Таму чыталі вершы пра Паставы, музычнае суправаджэнне забяспечваў вадзіцель Андрэй Гродзь.

Работники УП ЖКХ заняли 3-е место в областном конкурсе профмастерства «Цветы Витебщины-2023»

У мінулыя два гады каманда УП ЖКГ Пастаўскага раёна з такога конкурсу вярталася бясспрэчным лідарам. Сёлета, па словах кветкаводаў, крыху не хапіла фарбаў лета. З-за таго, што яно было вельмі сухім, не ўсе кветкі ўдалося захаваць. З кожным годам павышаюцца і патрабаванні да конкурсных работ. З боку журы было некалькі нязначных заўваг. І як вынік — наперад прапусцілі зеленаводаў з Шуміліна і Полацка.

Прыемна, што нашай кампазіцыяй з Мядзелкай-ракой захапляліся мясцовыя жыхары, — расказвалі ўдзельнікі конкурсу. — Яна будзе ўпрыгожваць Шаркаўшчыну падчас «Дажынак». Ёй змогуць любавацца героі жніва.

Анна Анішкевіч
Фота даслала Марына Кароль



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.