Музейные работники подготовили выставку ко Дню народного единства

История

Пачатак савецкай гісторыі. Так яшчэ можна назваць выставу «Першыя крокі Савецкай улады на Пастаўшчыне», прымеркаваную да Дня народнага адзінства, якая адкрылася ў пачатку верасня ў раённым краязнаўчым музеі. Экспазіцыя адлюстроўвае актыўнае развіццё нашага раёна пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР.

Работнікі музея сабралі ў фондах установы і прадставілі наведвальнікам нямала ўнікальных экспанатаў — фотаздымкаў, альбомаў, летапісаў сярэ­дзіны і другой паловы мінулага стагоддзя. Яны расказваюць пра тое, якой была Пастаўшчына адразу пасля 1939 года і як мянялася з цягам часу.

На фотаздымках, самы стары з якіх зроблены ў 1940 годзе, паўстае былы народнагаспадарчы комплекс раёна: шклозавод «Гута», пастаўскія кансервавы і цагляны заводы, школа-інтэрнат, Дунілавіцкі плодагадавальнік, варапаеўскія дрэваапрацоўчы камбінат і камбікормавы завод, Лынтупскі спіртзавод, калгасныя майстэрні, стары цэх Пастаўскага райаб’яднання «Сельгастэхніка». Таксама занатаваны працэс будаўніцтва жылля па вуліцы Заводскай у райцэнтры, першае калгаснае будаўніцтва на Пастаўшчыне, нарада старшынь калгасаў раёна і першы з’езд механізатараў, дэлегацыя нашага раёна на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве. Ёсць і асобныя партрэты — Станіслава Здраеўскага, які з 1945 года і да выхаду на пенсію кіраваў Пастаўскім ільнозаводам (на той час гэта было вядучае прадпрыемства ў раёне), і дырэктара Пастаўскай машынна-трактарнай станцыі Аляксандра Гудаўшчыкова.

Музейные работники подготовили выставку ко Дню народного единства

Не менш цікавыя летапісы. Паўстагоддзя назад іх вялі ў кожнай школе, якіх на Пастаўшчыне было каля васьмі дзясяткаў і пераважную большасць якіх складалі пачатковыя. На выставе прадстаўлены летапісы караліноўскай школы і Пастаўскага Дома піянераў. Апошні, да слова, у 50-я гады размяшчаўся ў будынку цяперашняга краязнаўчага музея. Былі свае летапісцы і ў калгасах, пра што сведчыць рукапісная гісторыя калектыўнай гаспадаркі «Радзі­ма». Імкнуліся расказаць пра сябе нашчадкам таксама на прадпрыемствах. «Рассвет Пастаўскі» і малочны завод нават выдалі кнігі «След на земле» і «История молокозавода с 1939 года по 2014 год». Што да завода, то ўсе матэрыялы пра яго захаваў музей, а былы дырэктар установы Раіса Курачэнка ў 2005 годзе склала рукапісны летапіс гэтага прадпрыемства. Разам з кнігамі ён уключаны ў экспазіцыю.

На ёй можна пагартаць і альбомы «Як будавалася сяло», «Камсамольская эстафета цікавых спраў насустрач 40-годдзю Вялікага Кастрычніка», «Пастаўшчына юбілейная». Апошні быў выдадзены вялізным тыражом да 50-годдзя БССР, і яго ўручалі перадавікам вытворчасці. Акрамя названага вышэй, на выставе прадстаўлена інфармацыя пра лётную школу, якая раней была на Пастаўшчыне.

Ужо заўтра большая частка экспанатаў выставы пераедзе ў раённы Дом культуры, дзе ў пятніцу адбудзецца ўрачысты сход, прысвечаны Дню народнага адзінства, і іх змогуць уба­чыць удзельнікі мерапрыемства. А пасля выхадных экспазіцыя вернецца ў музей і прадоўжыць там работу да канца месяца. Таму ва ўсіх пастаўчан ёсць магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй нашага горада і раёна.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.