Константин Гайлевский рассказал о работе агропромышленного объединения на базе Поставского молочного завода

Важное Сельское хозяйство

Згодна з Указам №70 Прэзідэнта Беларусі, у 2020 годзе ў Віцебскай вобласці створана 7 аграпрамысловых аб’яднанняў на базе прадпрыемстваў-лакаматываў. У АПА ўключылі сельгаставарыствы, якім патрабавалася дапамога ў вядзенні гаспадарчай дзейнасці. І вось мінулі тры з паловай гады. Адным з найбольш паспяховых аб’яднанняў у вобласці з’яўляецца пастаўскае, створанае на базе малочнага завода. Пра складальнікі зладжанай работы карэспандэнт «ПК» Анна Анішкевіч гутарыць з намеснікам дырэктара па сельскай гаспадарцы прадпрыемства Канстанцінам Гайлеўскім.

Константин Гайлевский рассказал о работе агропромышленного объединения на базе Поставского молочного завода

Константин Гайлевский рассказал о работе агропромышленного объединения на базе Поставского молочного завода— Канстанцін Генрыхавіч, завяршылася жніво. Задаволеныя яго вынікамі?

— У нашым аграпрамысловым аб’яднанні 5 гаспадарак. Сёлетні ўраджай, вядома, слабейшы ў параўнанні з леташнім. І прычына найперш у неспрыяльным надвор’і. Восенню своечасова ўнеслі неабходную колькасць удабрэнняў, адсеяліся ў аптымальныя тэрміны. На паўтара мільёна рублёў закупілі ўдабрэнняў пад яравую сяўбу, якую таксама правялі арганізавана. Пасевы радавалі да таго часу, пакуль не засушыла. Амаль два з паловай месяцы не было дажджу. З-за недахопу вільгаці колас поўнасцю не наліўся. Тым не менш у ААТ «Янавіца-агра» намалацілі амаль на 700 тон збожжа больш, чым у 2022 годзе. У «Камайскім-агра» парадаваў азімы ячмень, які займаў 400 гектараў. З кожнага атрымалі ў сярэднім па 42 цэнтнеры.

Константин Гайлевский рассказал о работе агропромышленного объединения на базе Поставского молочного завода— На ўсіх відах работ вялікую дапамогу гаспадаркам АПА аказваюць механізатары малочнага завода.

— У нас створаны механізаваны атрад. У ім 26 адзінак рознай тэхнікі, у тым ліку 12 энерганасычаных трактароў, 2 зернеўборачныя і корманарыхтоўчы камбайны. Хапае прычапнога абсталявання: сеялкі, плугі, прэс-падборшчыкі і іншае. Тэхніка працуе ва ўсіх гаспадарках аб’яднання. Камбайнеры Васілій Чабуранаў і Андрэй Сакалоў на New Holland дапамагалі ўбіраць збажыну ў ААТ «Сцяг Перамогі-агра», «Янавіца-­агра», «Камайскі-агра». Намалацілі 1 550 і 1 830 тон адпаведна. Леанід Насыр у «Янавіцы» пасеяў азімы рапс і сее азімыя ў «Сцягу Перамогі», Артур Чапскас — у «Камайскім-­агра». Рыхтуем глебу пад сяўбу, прадаўжаем нарыхтоўку кармоў.

Константин Гайлевский рассказал о работе агропромышленного объединения на базе Поставского молочного завода— Дарэчы, як сёлета з кармамі?

— Спадзяюся, што іх на зімоўку грамадскага статка хопіць. Травы першага ўкосу былі слабаватымі. Калі іх убралі на тэрыторыі аграхолдынгу, пераехалі на Браслаўшчыну. Там нам выдзелілі ў арэнду 850 гектараў. З іх нарыхтавалі 3 000 тон кармоў. Працавала 11 адзінак тэхнікі. Той сянаж, што загарнулі ў стрэйч-плёнку, прывезлі сабе, частку траў заклалі на месцы ў сянажныя траншэі. Цяпер там вядзецца другі ўкос. Неўзабаве распачнём уборку кукурузы. Некаторыя гаспадаркі маюць запасы мінулагодніх кармоў.

Константин Гайлевский рассказал о работе агропромышленного объединения на базе Поставского молочного завода— Ведаю, што ў гаспадарках АПА за апошнія гады колькасць жывёлы павялічылася.

— Пагалоўе прырасло на 800 галоў. Праведзена вялікая работа па рэканструкцыі ферм. У Буцавічах ААТ «Камайскі-агра» перапрафілявалі пад жывёлагадоўчую ферму рэпрадуктар, які прызначаўся пад свінакомплекс. Ён шмат гадоў не выкарыстоўваўся. Выканалі вялікі аб’ём работ і размясцілі там 1 200 галоў буйной рагатай жывёлы, 800 з іх — дойны статак. Ёсць сучасная даільная зала, будзем будаваць прафілакторый для цялят. Ферма замкнутага цыкла, дзе рэалізуецца ланцужок вырошчвання ад цяляці да дарослай каровы.

Адрамантавалі ферму ў Забалацці ААТ «Янавіца-агра». Устанавілі малакаправод, халадзільнік і размясцілі першацёлак. Іх раздой даверылі адказным аператарам Надзеі Шушкевіч і Галіне Бяспальчык. Яшчэ адна група раздою ёсць у Сухарышках. Гэта дазваляе абнаўляць грамадскі статак маладымі высокапрадукцыйнымі каровамі. Вядзём рэканструкцыю яшчэ ­дзвюх ферм у гэтай гаспадарцы. Яны будуць прызначаны для беспрывязнога ўтрымання маладняку.

Будаўніцтва ферм вядзецца і ў іншых гаспадарках. У Бакавічах ААТ «Сцяг Перамогі-агра» за сродкі малочнага завода ўзводзім комплекс на 440 кароў і 320 галоў маладняку. У планах — будаўніцтва фермы ў Кураполлі.

Константин Гайлевский рассказал о работе агропромышленного объединения на базе Поставского молочного завода— Канстанцін Генрыхавіч, вернемся да ААТ «Янавіца-агра», якое з’яўляецца бясспрэчным лідарам сярод іншых гаспадарак АПА.

— Тут за тры гады змяніліся тры кіраўнікі. Цяперашняга дырэктара, Андрэя Купрана, я запрыкмеціў, калі сам узначальваў «Камайскі-­агра», Андрэй працаваў тады брыгадзі­рам. Я назначыў яго начальнікам мягунскага аддзялення, затым — намеснікам дырэктара. А калі ў чарговы раз «Янавіца» засталася без дырэктара, старшыня райвыканкама прапанаваў яго кандыдатуру. Малады, энергічны, адказны, унікае ва ўсе справы, раіцца па любым пытанні, прыслухоўваецца да парад, трымае дысцыпліну, умее зацікавіць лю­дзей. І многія вяртаюцца ў гаспадарку. За год калектыў павялічыўся з 90 да 106 чалавек. Сёлета ў «Янавіцы» атрымалі 16,8 ц/га рапсу (чацвёрты паказчык па раёне), сярэднясутачны надой ад каровы складае 17 кілаграмаў малака (наперадзе толькі ААТ «Хацілы-агра» і «Навасёлкі-Лучай»).

Константин Гайлевский рассказал о работе агропромышленного объединения на базе Поставского молочного завода— Значна палепшыліся справы ў малочнай жывёлагадоўлі і ў ААТ «Дунілавічы-агра».

— Асабліва на фермах былога сельгаспрадпрыемства «Ляхаўшчына-агра», якое далучылі да Дунілавіч летась. Прычына? Проста жывёлу сталі добра карміць. Павысіліся надоі, прывагі, захаванасць маладняку, адпаведна — заработная плата жывёлаводаў. У людзей з’явілася жаданне шчыра працаваць. Немалаважную ролю адыгрывае і зацікаўленасць у паляпшэнні паказчыкаў кіраўніка Андрэя Сарапененкі.

Константин Гайлевский рассказал о работе агропромышленного объединения на базе Поставского молочного завода— Гаспадаркі, якія тры гады таму былі на мяжы банкруцтва, цяпер паспяхова набіраюць тэмпы?

— Так. З дапамогай малочнага завода яны ўмацаваліся і цяпер паступова дабіваюцца пэўных поспехаў. У іх з’явіліся ўласныя сродкі: самі разлічваюцца за электраэнергію, плацяць узносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. На першым годзе завод пагашаў запазычанасці сельгаспрадпрыемстваў, дапамагаў набываць удабрэнні. А ўжо летась і сёлета яны самі закупілі стрэйч-плёнку, шпагат, удабрэнні, сродкі аховы раслін. ААТ «Янавіца-агра» самастойна разлічылася за новы прычэп і дыскі. З многімі палявымі работамі сталі спраўляцца сваімі сіламі. Рост у малочнай жывёлагадоўлі па аграпрамысловым аб’яднанні складае 116%.

Калі ў добрых выніках зацікаўленыя ўсе, тады ёсць і поспех. У каторы раз паўтаруся: дзе дысцыпліна, дзе абавязкі сумленна выконваюць як механізатары, жывёлаводы, так і спецыялісты, там і зрухі ў лепшы бок. Немалаважным з’яўляецца ўзаемаразуменне з кіраўніцтвам раёна. Адчуваем падтрымку з боку старшыні райвыканкама Сяргея Чэпіка.

Дзякуючы ўказу Прэзідэнта ўдалося тэхнічна і кадрава ўмацаваць гаспадаркі, якія былі на мяжы банкруцтва, выпрацаваць аптымальную сістэму работы па развіцці сыравіннай базы для завода.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.