Витебский обком профсоюза работников АПК подвел итоги соревнования

Сельское хозяйство

Віцебскі абкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падвёў вынікі спаборніцтва, арганізаванага ў перыяд веснавых палявых работ.

Удзельнікі былі падзелены на групы ў залежнасці ад віду і прадукцыйнасці тэхнікі. Пераможцамі сталі 14 механізатараў вобласці. Яны ўдастоены дыпломаў і заахвочаны прэміямі. Сярод іх і пастаўчане.

На падкормцы пасеваў азімых і пашы ў другой групе ўзнагаро­джаны Аляксандр Федаронак з ААТ «Навасёлкі-Лучай». На сяўбе тэхнічных культур (лён) у трэцяй групе ў лідары выйшаў Аляксандр Аліноўскі з Пастаўскага льнозавода.

Витебский обком профсоюза работников АПК подвел итоги соревнования

У пачатку рабочага дня ў сераду прафсаюзны лідар аграрыяў раёна Васілій Катовіч у прысутнасці іншых механізатараў уручыў Аляксандру Аліноўскаму дыплом абкама прафсаюза работнікаў АПК. За старанную працу падзякавала механізатару дырэктар прадпрыемства Алёна Юрынёнак. Яна адзначыла, што ўклад у яго перамогу ўнеслі і тыя, хто якасна рыхтаваў глебу да сяўбы.

У гэтыя дні Аляксандр Аліноўскі рве лён. І тут таксама дабіваецца высокіх вынікаў.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.