В хозяйствах Поставщины заготавливают кормовые травы

Сельское хозяйство

Белыя рулоны на палях — прывычная з’ява. Такі сянаж жывёлаводы называюць травянымі кансервамі. Травы, герметычна загорнутыя па прагрэсіўнай тэхналогіі ў стрэйч-плёнку, доўгі час максімальна захоўваюць свае пажыўныя рэчывы. Корм насычаны патрэбнымі жывёле бялкамі, цукрам, вітамінамі і мікраэлементамі, якая паядае яго з задавальненнем.

Нарыхтоўкай сенажу ў рулоны ў гаспадарках, якія ўваходзяць у склад аграпрамысловага аб’яднання на базе малочнага завода, займаецца механізатар Аляксандр Шыкуць. У панядзелак ён працаваў на полі каля Калееўцаў.

— Трава перасохла, таму сёння рулоню яе на сена, — расказваў. — Яго загортваюць не ў стрэйч-плёнку, а ў спецыяльную сетку. Другі ўкос траў радуе. Хвіліна работы — і рулон гатовы. За дзень да 200 штук атрымліваецца. Не было задавальнення ад работы падчас першага ўкосу, асабліва на лынтупскіх пясчаных землях. Бывала, працаваў дзень, а намотваў толькі 20 рулонаў.

В хозяйствах Поставщины заготавливают кормовые травы

Аляксандр нарадзіўся ў Балаях. Працоўную дзейнасць пачынаў у мясцовым калгасе. Затым перабраўся ў Паставы. 13 гадоў аддаў ільнозаводу. Тры гады таму ўладкаваўся на малочны. Тут яму адразу даверылі новы трактар. На ім вясной звычайна культывуе глебу. Сёлета спецыяльнай сеялкай засеяў кукурузай усю планавую плошчу ў ААТ «Кураполле-агра». З пачатку корманарыхтоўкі падчапіў прэс-рулоншчык. Яго летась прыгнаў з барысаўскага завода.

— Работай задаволены, — працягваў Аляксандр Шыкуць. — Тэхніка не падводзіць, зарплата задавальняе. Рабочы дзень — з 7 раніцы да 8 вечара. Вярнуўшыся дадому, яшчэ паспяваю пазабаўляцца з малодшай дачушкай, якой год і чатыры месяцы. Чакае і старэйшая — ёй 9.

Прыемна было назіраць за работай механізатара. На трактары з прэсам ён хутка і па-гаспадарску падбіраў сухую траву з валкоў, праз некалькі метраў пакідаў амаль паўтараметровую «шпульку» сена, і рухаўся наперад. Поле паступова запаўнялася роўнымі рулонамі.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.