В этом году у комбайнера «ОАО Хотилы-агро» Владимира Баньковского новый помощник — дочь Вероника

Главное Сельское хозяйство

Вераніка неўзабаве апране школьную форму і пераступіць парог гімназіі — яна перайшла ў 11 клас. А пакуль разам з бацькам кожную раніцу збіраецца на работу.

— Раннія пад’ёмы для мяне не праблема, — гаварыла дзяўчына. — Да вясковай работы я прывычная. Акрамя клопатаў дома, два гады падчас летніх канікул працавала на зерняскладзе. Але мяне пастаянна цягнула да тэхнікі. Памятаю, калі жылі яшчэ ў Міёрскім раёне, бегала ў поле, каб пагля­дзець, як працуе тата.

У Хацілы Банькоўскія прыехалі 8 гадоў назад. З таго часу Уладзімір штогод шчыруе на жніве. Спачатку ўбіраў збажыну на КЗС-10, пяць гадоў — на КЗС-1218. І заўсёды памочнікамі ў яго былі хлопцы, якія вучыліся ў каледжы. Сёлета Вераніцы споўнілася 16, і яна папрасілася да таты дапамагаць.

— Спачатку аглядалі з ім камбайн, — расказвала. — Я ў ключах разбіраюся не горш, чым у касметыцы. А з манікюрам на час жніва развіталася. Не так часта, як хацелася б, сустракаюся з сяброўкамі, бо працуем без выхадных. У полі праводзім увесь светлавы дзень. Толькі калі ішоў дождж, быў вольны час. З татам мы разумеем адно аднаго. Ён навучыў мяне ўсяму, што неабходна ведаць і ўмець камбайнеру, заўсёды падкажа і параіць. Так здорава адчуваць побач надзейнае плячо роднага чалавека!

В этом году у комбайнера «ОАО Хотилы-агро» Владимира Баньковского новый помощник — дочь Вероника

Па словах бацькі, дачка з такой нежаночай справай спраўляецца выдатна. Яна лепш за некаторых хлопцаў разбіраецца ў тэхніцы. Зайздросцяць старэйшай сястры 9-класнік Андрэй і 4-класніца Дзіяна. Яны разам з мамай, якая працуе аператарам па доглядзе цялят, чака­юць сямейны экіпаж з поля, распытваюць, як прайшоў дзень.

У панядзелак хацілаўцы ўбіралі збажыну на белькаўскіх землях. Дадому вярнуліся пасля 10 вечара. А Вераніка яшчэ захацела спячы яблычны пірог.

— Кормяць удзельнікаў жніва добра, — гаварыла. — Але часам і паласавацца чым-небудзь хочацца. Сядзець без справы на канікулах не ў маім характары. Таму ніколькі не шкадую, што пайшла ў памочнікі: і грошай зараблю, і час з карысцю правяду.

Уладзімір Банькоўскі ніколі не гнаўся за тонамі, не рваўся ў лідары. Для яго было і застаецца галоўным якасна ўбраць вырашчаны ўраджай. Намалоты за дзень быва­юць розныя: усё залежыць ад надвор’я, культуры, якую ўбіраюць, палетка. Тым не менш у ліку тысячнікаў быў пастаянна. Сёлета сямейны экіпаж — за лічаныя тоны ад запаветнага рубяжа.

Анна Анішкевіч
Фота Сяргея Вшыўкава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.