Председатель райисполкома Сергей Чепик провёл выездной прием в помещении районного Дома культуры в 5 городке

Местная власть

Раз на месяц кіраўніцтва раённай вертыкалі адпраўляецца не толькі ў сельскія населеныя пункты, але і ў мікрараёны горада, каб правесці там прыёмы грамадзян. Такая форма работы вельмі зручная для людзей: ім не трэба ехаць у райвыканкам — вырашыць праблему можна на месцы. Звароты датычаць розных сфер дзейнасці: добраўпарадкавання тэрыторый, рамонту дарог і жылля, медыцынскага і гандлёвага абслугоўвання.

У панядзелак старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік вёў выязны прыём у памяшканні раённага Дома культуры ў 5 гарадку. Праблемных пытанняў не было. А вось жыхарка мікрараёна прыйшла падзякаваць за абноўлены асфальт па дарозе да Дома культуры, за прыгажосць вакол самой установы, дзе любяць гуляць маладыя мамы з дзіцячымі каляскамі, бабулі з унукамі. Яны любуюцца дагледжанай тэрыторыяй, роскашшу кветак на ёй.

Председатель райисполкома Сергей Чепик провёл выездной прием в помещении районного Дома культуры в 5 городке

— Выязныя прыёмы — запатрабаваная форма работы са зваротамі грамадзян, — гаварыў Сяргей Чэпік. — Яны неабходныя і людзям, і нам, прадстаўнікам улады. Мы імкнёмся выслухаць тых, хто звяртаецца, унікнуць у сітуацыю, разабрацца ў ёй і дапамагчы. Адны пытанні магчыма вырашыць дастаткова хутка, іншыя патрабуюць часу на дэталёвае вывучэнне. Кіраўніцтва раёна заўсёды гатова да адкрытага і шчырага дыялогу. Зваротам грамадзян удзяляем шмат увагі. Аб эфектыўнасці такой работы сведчыць зніжэнне колькасці іх паступлення. Станоўчая тэндэнцыя сфарміравалася дзякуючы таму, што ў пастаўчан ёсць шырокія магчымасці для сустрэч з кіраўніцтвам. На сістэмнай аснове дзейнічаюць і такія формы работы з насельніцтвам, як прамыя тэлефонныя лініі, ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур па прынцыпе «аднаго акна».

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.