«Юнчанка» и Центр культуры и народного творчества вернулись с «Яблычнага фэсту» с дипломом

Культура

19 жніўня ў вёсцы Алашкі Шаркаўшчынскага раёна прайшло абласное свята аматарскіх аб’яднанняў «Яблычны фэст». Сёлета яно было прысвечана Году міру і стваральнай працы.

Жаданне прыняць у фэсце ўдзел выказалі ўдзельнікі народнага жаночага клуба «Юнчанка» Юнькаўскага сельскага Дома культуры і разам з супрацоўнікамі Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна пачалі актыўна да яго рыхтавацца.

«Юнчанка» и Центр культуры и народного творчества вернулись с «Яблычнага фэсту» с дипломом

Прапаноўвалася паўдзельнічаць у розных намінацыях. Нашы «юнчанкі» вырашылі паспрабаваць свае сілы ў трох: прэзентацыі візітнай карткі клуба «Радасць жыцця — у творчасці!», конкурсе гульнёвых праграм «Тэрыторыя гульні», а таксама выставе-прэзентацыі страў і пачастункаў, прыгатаваных па старадаўніх рэцэптах свайго краю, пад назвай «Беларуская гасціннасць».

«Юнчанка» и Центр культуры и народного творчества вернулись с «Яблычнага фэсту» с дипломом

На галоўнай сцэне свята калектыў прадстаўляў сябе вершамі і песнямі, запальваючы сваім вясёлым настроем членаў журы і ўсіх гасцей мерапрыемства. На выставе-прэзентацыі нашы землякі здзіўлялі яблычным варэннем — не простым, а чараўнічым. А затым гаспадынькі з радасцю дзяліліся рэцэптам ласунку з усімі, хто хацеў даведацца сакрэт яго прыгатавання. Не ўтойвалі і чароўныя словы нагавору.

«Юнчанка» и Центр культуры и народного творчества вернулись с «Яблычнага фэсту» с дипломом

На конкурсе гульнёвых праграм і дзяцей, і дарослых забаўлялі беларускі хлопец Ян разам з Машай і Мядзведзем. Членаў журы вельмі ўразілі іх гульні і танцы — за іх народны жаночы клуб «Юнчанка» атрымаў дыплом ІІІ ступені.

«Юнчанка» и Центр культуры и народного творчества вернулись с «Яблычнага фэсту» с дипломом

Ужо не першы год аматарскія аб’яднанні раёна прымаюць удзел у абласным свяце «Яблычны фэст». І кожны раз знаходзяць мноства спосабаў здзівіць гасцей і членаў журы: ці гэта смачны пірог, ці «яблычны карагод». А настрой і жаданне праявіць сябе дапамагаюць заваёўваць дыпломы ў розных намінацыях. Спадзяёмся, што і надалей нашы аматарскія аб’яднанні будуць актыўна ўдзельнічаць у святах і дарыць людзям добры настрой і радасць!

Таццяна Карпава, вядучы навуковы супрацоўнік ЦКіНТ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.