Ферма в Волохах ОАО «Хотилы-агро» по итогам работы за 2-й квартал заняла 1-е место в области

Сельское хозяйство

Ферма ў Волахах ААТ «Хацілы-агра», дзе ўстаноўлена 12 робатаў, па выніках работы за другі квартал бягучага года заняла 1-е месца ў вобласці сярод рабатызаваных ферм, а ферма з даільнай залай гэтай гаспадаркі — 2-е.

Калі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васілій Катовіч прывёз аператарам дыплом пераможцы, з робатамі ўпраўляліся Іна Хацяновіч і Святлана Браздаўскайтэ.

— Мы працуем па двое ў змене, — гаварылі жанчыны. — Усяго 6 аператараў. Гэта Святлана Карпушанка, Валянціна Таяновіч, Марына Міхновіч і Людміла Акуліцкая. Наша ферма існуе з 2009 года. За гэты час мы не толькі не збавілі тэмпаў, але і павышаем іх.

Ферма в Волохах ОАО «Хотилы-агро» по итогам работы за 2-й квартал заняла 1-е место в области

За першае паўгоддзе бягучага года сярэдні надой тут склаў амаль 5 000 кілаграмаў малака. Усё яно рэалізуецца сортам «экстра». Несумненна, уклад у поспех уносяць як аператары, што абслугоўваюць робатаў, так і ветурачы, слесары, даглядчыкі жывёлы. А таксама механізатары, якія забяспечваюць статак якаснымі кармамі. На высокім узроўні на ферме наладжана  племянная работа: статак пастаянна абнаўляецца, папаўняецца высокапрадукцыйнымі цялушкамі.

— А яшчэ кожны дыплом — заслуга дырэктара гаспадаркі Вячаслава Іосіфавіча Крыштафовіча, — гаварылі аператары. — Ён душой хварэе за справы сельгаспрадпрыемства. Яго ў любы час сутак можна суст­рэць на ферме.

— Мне вельмі прыемна ў чарговы раз уручаць вам дыплом пераможцы, — гаварыў Васілій Катовіч. — Вамі ганарыцца не толькі Пастаўшчына, але і Віцебшчына. Аснова асноў, вядома, прафесіяналізм кадраў, умелае кіраўніцтва дырэктара Вячаслава Крыштафовіча, загадчыкаў ферм Алены Лаўрыновіч і Веніяміна Бучы.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.