Бойцы студотряда «Виктория» работали в питомнике лесхоза

Общество

У перыяд летніх канікулаў на Пастаўшчыне працавала некалькі студатрадаў. Адзін з іх — «Вікторыя» імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Партновай — у гадавальніку лясгаса. Менавіта тут закладваецца аснова будучага лесу. Студатрадаўцы зай­маліся праполкай саджанцаў елкі і рыхленнем міжрадкоўяў.

— Работа ручная, нялёгкая, — расказвалі хлопцы і дзяўчаты. — Асабліва сёлетнім гарачым летам. Глеба ў гадавальніку адрозніваецца ад той, што дома на градках: яна менш рыхлая. Таму, каб акультурыць пасадкі, трэба прыкласці нямала сіл. Але ёсць добры стымул — матэрыяльнае заахвочванне.

Працавалі юныя памочнікі па 4 гадзіны ў дзень з перапынкам на адпачынак. Змена доўжылася 19 дзён. Некаторыя мянялі распарадак і распачыналі работу раненька, пакуль не горача. Норма дня — прапалоць 1 сотку. Аднакласніцы Аліна Гінявец і Мілана Храпавіцкая, бывала, паспявалі і па 2.

Бойцы студотряда «Виктория» работали в питомнике лесхоза

— Складана было ў першыя дні, — гаварылі дзяўчаты. — Але з часам уцягнуліся ў работу, прызвычаіліся. Каманда падабралася вясёлая. Кожны змог паказаць, на што здольны. Некалькі чалавек не вытрымалі нагрузкі і звольніліся. Мы да работы прывычныя. Час правялі з карысцю. Гэта лепш, чым сядзець з тэлефонам у руках: тут мы на свежым паветры, побач лес і прыгажосць. А яшчэ і грошай зарабілі.

Роўненькія зялёныя саджанцы радуюць вока. Пройдзе час — і іх высадзяць на вызваленыя ад старых дрэў участкі. А студатрадаўцы плануюць і ў наступным годзе аказваць пасільную дапамогу лясгасаўцам. Такі занятак для іх — гэта не толькі праца, але і дружба, пэўны вопыт. Некаторыя ўжо нават задумаліся пра выбар прафесіі лесавода.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.