Александр Вашкинель отвозит зерно, собранное комбайнами, на зерносушилку

Сельское хозяйство

Аляксандр Вашкінель — манцёр пуці Варапаеўскай дыстанцыі пуці. Заўтра ў яго прафесійнае свята — Дзень чыгуначніка. Але адзначаць яго не выпадае, бо заняты на жніве ў ААТ «Янавіца-агра»: адвозіць збожжа ад камбайнаў на зернесушылку.

У Варапаеўскую дыстанцыю пуці ўладкаваўся пасля таго, як завяршыліся будаўнічыя работы на Астравецкай атамнай электрастанцыі, куды на працягу шасці гадоў ездзіў з Лынтуп.

— Кіраўніцтва фірмы, у якой працаваў, прапаноўвала камандзіроўкі ў іншыя краіны, — расказваў Аляксандр. — Я адмовіўся: грошай усіх не заробіш, хочацца быць пры сям’і. Сёлетняй вясной мяне накіравалі на дапамогу аграрыям. Больш за месяц ляжаў пад МАЗам: старанна рамантаваў, бо машыне 18 гадоў. Завёў і выехаў! Крыху сумую па асноўнай рабоце, але і шафёрства люблю. Уся маладосць прайшла за рулём.

Александр Вашкинель отвозит зерно, собранное комбайнами, на зерносушилку

Адслужыўшы ў арміі, Аляксандр Вашкінель доўгі час працаваў ва­дзіцелем у былым саўгасе імя Леніна. Калі пачалося будаўніцтва АЭС, разам з іншымі лынтупчанамі ўладкаваўся туды. А ўрэшце асвоіў прафесію манцёра пуці.

Асноўная задача Аляксандра — бягучае абслугоўванне і прафілактычны рамонт чыгункі: замена шпалаў і рэек, перашыўка пуцей, выпраўка шпалаў, рэгуліроўка стрэлачных механізмаў і многае іншае. Работа ў асноўным ручная і фізічна нялёгкая. Рабочыя дыстанцыі таксама наводзяць парадак уздоўж чыгункі: з вясны да восені абкошваюць траву, зімой расчышчаюць снег. Праца­ваць прыходзіцца ў любы час сутак і ў любое надвор’е. Таму і не наракае Аляксандр на тое, што на жніве ў полі трэба быць увесь светлавы дзень.

Работай памочніка ў ААТ «Янавіца-агра» задаволеныя і ўдзячныя яму за старанне, а кіраўніцтву Варапаеўскай дыстанцыі пуці — за шэфскую дапамогу ва ўборцы вырашчанага ўраджаю.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.