Александр Сварцевич назначен главным врачом УЗ«Поставская центральная районная больница»

Общество

Нарадзіўся 20 сакавіка 1987 года ў вёсцы Муляры Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. У 2011-м скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «Лячэбная справа».

За выключэннем двух гадоў, якія працаваў анестэзіёлагам-рэаніматолагам аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Мядзельскай ЦРБ, уся працоўная біяграфія Аляксандра Сварцэвіча звязана з Пастаўскай ЦРБ. Тут праходзіў інтэрнатуру, працаваў тэрапеўтам у Камайскай участковай бальніцы, затым — урачом-інфекцыяністам інфекцыйнага аддзялення стацыянара ЦРБ, а з 2016-га па 2019-ы ўзначальваў яго. Апошнія паўтара года займаў пасаду намесніка галоўнага ўрача па медыцынскай частцы.

11 жніўня бягучага года распараджэннем старшыні райвыканкама па ўзгадненні з галоўным упраўленнем па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама і Міністэрствам аховы здароўя Беларусі Аляксандр Сварцэвіч назначаны галоўным урачом Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Александр Сварцевич назначен главным врачом УЗ«Поставская центральная районная больница»

— Першачарговая мэта дзяржаўнай палітыкі Беларусі ў галіне аховы здароўя — стварэнне ўмоў, якія дазволяць кожнаму чалавеку рэалізаваць сваё права на ахову здароўя. Яе наш калектыў і будзе ўвасабляць у жыццё, — дзяліўся планамі работы на новай пасадзе Аляксандр Сварцэвіч. — У цэнтры ўвагі — умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы, даступнасць і якасць аказання медыцынскай дапамогі, эфектыўнасць выкарыстання матэрыяльных і кадравых рэсурсаў, лічбавая трансфармацыя, узмацненне прафілактычнай работы з насельніцтвам, у тым ліку папулярызацыя дыспансерызацыі. Задум шмат.

Калі гаварыць прадметна, то сёння закупліваем дэфібрылятары, клінкі для інтубацыі, калькаскоп і іншае медыцынскае абсталяванне, рамантуем дзіцячае аддзяленне стацыянара. Да канца года плануем накіраваць на вучобу каля 20 медработнікаў: некалькі маладых спецыялістаў — на перападрыхтоўку па вузкіх спецыяльнасцях, у якіх ёсць патрэба зараз або можа ўзнікнуць у перспектыве, астатніх — на павышэнне кваліфікацыі.

Задачы перад калектывам Пастаўскай ЦРБ ста­яць адказныя. Спадзяюся, што з усімі справімся, тым больш што для гэтага ёсць усе рэсурсы.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.