Адрес благоустройства — пер. Солнечный, 25 в Поставах, где живёт семья Галины и Владимира Медюхо

Главное Общество

Чытачы падказалі чарговы адрас добраўпарадкаванасці — завулак Сонечны, 25, у райцэнтры. Пазнаёміўшыся з гаспадарамі дома, я не толькі ўбачыла ўзорную сядзібу, але і пачула не самую простую гісторыю сям’і.

У Галіны і Уладзіміра Мядзюхаў гэта другі шлюб. Яны сышліся пасля таго, як у абаіх распаліся сем’і.

— Я ведала Вову даўно, — расказвала Галіна, — але ніколі не думала, што стану яго жонкай. Нагараваўшыся ў першым шлюбе, пасля разводу сцвярджала: ніколі не выйду зноў замуж, буду адна выхоўваць Антона, якому на той час было чатыры гады.

Не склалася сям’я і ў Валодзі, у якой таксама падрастаў сын. Суд скасаваў шлюб і прыняў рашэнне, што выхаваннем Дзімы павінен займацца бацька. Ды і без гэтага рашэння мужчына не пакінуў бы дзіця.

Адрес благоустройства — пер. Солнечный, 25 в Поставах, где живёт семья Галины и Владимира Медюхо

Адрес благоустройства — пер. Солнечный, 25 в Поставах, где живёт семья Галины и Владимира Медюхо

— Так у нашай сям’і стала двое сыноў, — працягвала Галіна. — І хоць Дзіма тады ўжо хадзіў у 6 клас, я вельмі хутка знайшла з ім агульную мову, пасябраваў ён і з Антонам. Вельмі добры хлопчык, ён стаў для мяне такім жа родным, як і ўласны сын.

У першыя сумесныя гады Валодзя з Галяй падумвалі пра павелічэнне сям’і. «І толькі праз 10 гадоў у нас з’явіўся вось гэты цуд!» — бацькі ўлюбёна паказваюць на двухгадовага Цімафея. А неўтаймоўны, усюдыісны прыгажунок захоплена руліць па дарожцы на цацачным аўтамабілі. «Напэўна, як тата, будзе вадзіцелем, — свеціцца ўсмешкай Галіна. — Нядаўна пайшоў у садок, і мне стала лягчэй спраўляцца з хатнімі справамі і кветнікамі».

Адрес благоустройства — пер. Солнечный, 25 в Поставах, где живёт семья Галины и Владимира Медюхо

Адрес благоустройства — пер. Солнечный, 25 в Поставах, где живёт семья Галины и Владимира Медюхо

Кветнікаў тут шмат. Яны прыгожа аформленыя і дагледжаныя — ні травінкі. «Як толькі паспяваеце ўтрымліваць усё ў такім узорным стане?» — пытаюся ў гаспадыні. «Я і сама ­здзіўляюся, — шчыра адказвае яна. — Стараюся. Раніцай устаю і планую, што павінна зрабіць за дзень». ­Ідзём ад клумбы да клумбы, на якіх ружы, калы, флёксы, лілеі, гартэнзіі, лілейнікі, хрызантэмы, рамонкі, вяргіні і многае-многае іншае. «А Галі ўсё мала, — з усмешкай зазначае муж. — Бачыце, нават за агаро­джай пасадзілі дэкаратыўныя кустарнікі, а праз дарогу — дрэўцы, няхай расце лясок. Добра, што наш дом крайні. Раней тут было балота, расла лаза. Уклалі шмат сіл і сродкаў, каб ператварыць у тое, што бачыце зараз».

Адрес благоустройства — пер. Солнечный, 25 в Поставах, где живёт семья Галины и Владимира Медюхо

Адрес благоустройства — пер. Солнечный, 25 в Поставах, где живёт семья Галины и Владимира Медюхо

Галіна па прафесіі медыцынская сястра. Да дэкрэтнага водпуску працавала ў АДРАЦ «Ветразь». Ула­дзімір — дальнабойшчык. Яго маршруты пралягаюць у краіны Еўропы, Грузію, Азербайджан. Пакуль не было малога, Галя падчас водпуску ездзіла ў рэйсы разам з мужам і бачыла, наколькі цяжкая і адказная ў яго работа. Затое ў доме большы прыбытак, і ёсць магчымасць абсталяваць усё так, як хочацца.

Адрес благоустройства — пер. Солнечный, 25 в Поставах, где живёт семья Галины и Владимира Медюхо

Адрес благоустройства — пер. Солнечный, 25 в Поставах, где живёт семья Галины и Владимира Медюхо

— А ў мінулым месяцы ў Мінску спраўлялі вяселле свайму старэйшаму сыну, — расказвалі бацькі. — Дзіма скончыў лясны тэхнікум, зараз завочна працягвае вучобу ва ўніверсітэце. Нам вельмі падабаецца яго абранніца. Антон пакуль пры нас, вучыцца ў Пастаўскім дзяржаўным каледжы.

Адрес благоустройства — пер. Солнечный, 25 в Поставах, где живёт семья Галины и Владимира Медюхо

 

Як прызналіся Мя­дзюхі, яны пачыналі сваё сумеснае жыццё з чыстага ліста, не маючы нічога матэрыяльнага. Зараз у іх ёсць усё. А самае галоўнае — каханне ды згода. Мне падалася сімвалічнай нават сама назва завулка, на якім яны пабудавалі дом, — Сонечны. Тут і сапраўды прасторна і сонечна, у тым ліку ад кветак.

Адрес благоустройства — пер. Солнечный, 25 в Поставах, где живёт семья Галины и Владимира Медюхо

Адрес благоустройства — пер. Солнечный, 25 в Поставах, где живёт семья Галины и Владимира Медюхо

Калі мы ўжо развітваліся, Галя падзялілася радаснай для яе навіной: «Заўтра мы са сваццяй едзем у Карэлію. У нас з ёй блізка дні нараджэння, і дзеці падарылі экскурсійную паездку». Не сумняваюся, што захопленая кветкавод прывязе з Карэліі не толькі незабыўныя ўражанні, але і нейкую новую раслінку.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.