Возле д. Вереньки стоит красивая мини-каплица, которая появилась благодаря Ирине Балаш

Духовность

Дзяцінства і юнацтва Ірыны Балаш з вёскі Вярэнькі прыпала на гады атэізму. Нягледзячы на гэта, маці з маленства далучыла яе да веры. З Мумішак, дзе жыла сям’я, кожную нядзелю і ў гадавыя каталіцкія святы яны дабіраліся ў камайскі касцёл: у цёплую пару года — на веласіпедах, зімой — пехатой. Калі выйшла замуж і мела дзвюх дачушак, прасіла свякроў, каб тая прыгледзела за малымі, а сама накіроўвалася ў святыню.

І так усё жыццё. Зараз Ірыне Уладзіславаўне — 75, яна даўно на пенсіі.

— Хоць і не трэба нікуды спяшацца, устаю рана, а палове шостай, — расказвала жанчына. — Пакармлю коцікаў і пачынаю маліцца. Пераканалася: малітва дапамагае ва ўсім. У нядзелю еду на аўтобусе ў касцёл у Нарач. Калі нездаровіцца, далучаюся да Імшы па радыё.

Возле д. Вереньки стоит красивая мини-каплица, которая появилась благодаря Ирине Балаш

На ўзбочыне трасы Полацк—Вільнюс, насупраць вёскі Вярэнькі, стаіць прыгожая міні-каплічка. Аказваецца, яна з’явілася па ініцыятыве Ірыны Уладзіславаўны. Аднавяскоўцы Мельдзюкі, пераязджаючы на жыхарства ў Мінск, аддалі ёй як адданай верніцы вялікую фігуру Маці Божай. А Уладзіславаўна падумала, што гэта фігура вельмі добра глядзелася б у каплічцы. Чаму б яе не зрабіць? Параілася з майстрам на ўсе рукі Аляксандрам Шчогалевым (на жаль, яго ўжо няма ў жывых, у маладым узросце адышоў у вечнасць). Ён згадзіўся, сказаў збіраць камяні на муроўку сцен. Пачалі гэта рабіць з мужам, потым да іх далучыліся Раман Пупкевіч, Антон Яцына і іншыя. Вяскоўцы сабралі грошы, старшыня калгаса Васілій Шырко бясплатна выдзеліў некалькі мяшкоў цэменту. Вось так, супольна, і зрабілі добрую справу.

— Рукамі нераўнадушных людзей, з Божай дапамогай, — справядліва лічыць Ірына Балаш і кожны дзень шчыра моліцца за дзяцей і ўнукаў, за мір і спакой у свеце.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.