У мінулыя выхадныя ў Глыбокім прайшоў традыцыйны “Вішнёвы фестываль”. Падчас яго адбылося шмат цікавых мерапрыемстваў. Адно з іх — конкурс гарманістаў, баяністаў і акардэаністаў “Вішнёвыя найгрышы”.
У музычных спаборніцтвах удзельнічалі навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў, баяністы-самавучкі, барды з Глыбокага, Браслава, Ушач, Докшыц, Лепеля, Пастаў. Наш раён прадстаўлялі навучэнцы Пастаўскай ДШМ імя А. Тызенгаўза Святаслаў Стрылец і Аляксандра Хоміч. Святаслаў удастоены дыплома III ступені і дыплома “За любоў да народнай музыкі”. Аляксандра Хоміч адзначана дыпломам “За адраджэнне і распаўсюджанне музычнага мастацтва”.
Віншуем нашых юных талентаў і іх педагога Святлану Пусько і жадаем новых творчых поспехаў!
Паліна Кладніцкая , выкладчык Пастаўскай ДШМ