Милиция напоминает о правилах безопасности на железной дороге

Общество

Думаю, многія чулі пра тое, што вечарам 21 чэрвеня на 75-м кіламетры перагона Паставы—Лынтупы дызель-цягнік наехаў на 26-гадовага жыхара раёна, які ішоў уздоўж чыгуначных пуцей. На шчасце, мужчына не загінуў, але атрымаў сур’ёзныя траўмы і быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы. Прычынай траўміравання стала грэбаванне ім мерамі асабістай бяспекі на чыгунцы.

Чамусьці пешаходы ўпарта не жадаюць падпарадкоўвацца ўстаноўленым правілам бяспекі. Часта яны гінуць пад коламі чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап’янення, а таксама з-за асабістай недысцыплінаванасці пры знаходжанні паблізу крыніцы павышанай небяспекі. І прыцягненне правапарушальнікаў да адміністрацыйнай адказнасці не заўсёды дзейнічае на іх працверажальна.

Милиция напоминает о правилах безопасности на железной дороге

З мэтай недапушчэння траў­міравання і гібелі насельніцтва з пачатку гэтага года мною і маімі калегамі праведзена 5 комплексных прафілактычных мерапрыемстваў на аб’ектах чыгуначнага транспарту. Падчас іх мы абследуем чыгуначныя платформы, прыпыначныя пункты, станцыі, стаянкі вагонаў на прадмет знаходжання там асоб у стане алкагольнага ап’янення і непаўналетніх без суправаджэння дарослых, правяраем спраўнасць святлогукавой сігналізацыі на пераездах, наяўнасць пешаходных насцілаў і наглядна-прафілактычнай інфармацыі на прыпыначных пунктах і станцыях. У моманты найбольшага пасажырапатоку з дапамогай гучнагаварыцеляў даводзім да пасажыраў інфармацыю пра меры бяспекі на чыгунцы, гутарым з людзьмі і індывідуальна. Акрамя таго, выступаем на гэту тэму ў працоўных калектывах і праводзім інструктажы з членамі брыгад цягнікоў.

Хачу ў чарговы раз нагадаць пешаходам, што пераходзіць чыгуначныя пуці яны павінны толькі ва ўстаноўленых месцах, карыстаючыся пры гэтым пешаходнымі мастамі, тунэлямі і пераездамі. Перад пераходам пуці неабходна пераканацца ў адсутнасці цягніка, лакаматыва ці вагонаў, якія рухаюцца. Пры іх набліжэнні — спыніцца і прапусціць. Катэгарычна забараняецца: хадзіць па чыгуначных пуцях, а таксама ўздоўж іх бліжэй чым 5 метраў ад крайняй рэйкі; пераходзіць і перабягаць праз пуці перад цягніком, да якога застаецца менш за 400 метраў, адразу пасля праходу цягніка ў адным напрамку, не пераканаўшыся ў адсутнасці сустрэчнага; падлазіць пад вагоны і пералазіць праз аўтасчэпкі для праходу праз пуць; пераходзіць чыгуначныя пераезды пры закрытым шлагбаўме або чырвоным сігнале святлафора пераезнай сігналізацыі.

За парушэнне гэтых правілаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па ч. 4 арт. 18.2 КаАП Рэспублікі Беларусь у выглядзе штрафу ў памеры да 2 базавых велічынь. Парушэнне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, правілаў праезду чыгуначнага пераезда, згодна з арт. 18.10 названага кодэкса, цягне за сабой штраф у памеры ад 2 да 4 БВ.

Яўгеній Малікаў, намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.