4 ліпеня на пульт дзяжурнага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра пажар дома ў вёсцы Чарты Юнькаўскага сельсавета. Нягледзячы на тое, што ратаўнікі прыбылі на месца здарэння за лічаныя хвіліны, агонь паспеў як след разгуляцца і знішчыць дах будынка, пашкодзіць столевае перакрыцце, сцены і маёмасць. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаецца версія неасцярожнага абыходжання з агнём пры прыгатаванні ежы на пліце.
6 ліпеня загарэўся хлеў па вуліцы Бэзавай у вёсцы Радута Лынтупскага сельсавета. Прычынай, хутчэй за ўсё, стаў удар маланкі. Ад пабудовы застаўся толькі комін.
Алена Шапавалава