Чемпионат Беларуси по футболу. ФСК «Поставы»–«Нива» (Толочин) –1:0

Спорт и туризм

ФСК «Паставы»–«Ніва» (Талачын) –1:0

У гэтым матчы (а ён стаў заключным у першым крузе чэмпіянату краіны) пастаўчане былі цвёрда настроеныя на перамогу.

Лік у гульні мог адкрыць ужо на 4-й хвіліне наш левы нападаючы Яўген Ясюковіч, але не змог перайграць галкіпера талачынцаў, за якіх гуляў шэраг футбалістаў з абласнога цэнтра. Усе намаганні нашых ігракоў спыняў варатар саперніка. Але ён нічога не змог зрабіць на 35-й хвіліне, калі цэнтрфорвард пастаўчан Герман Чалей тэхнічна прыняў перадачу, рэзка развярнуўся і моцна прабіў у верхні вугал варот талачынцаў — 1:0.

Чемпионат Беларуси по футболу. ФСК «Поставы»–«Нива» (Толочин) –1:0

Пастаянны націск наша каманда вяла і пасля перапынку. У другім тайме яе прадстаўнікі падалі 10 запар небяспечных вуглавых удараў, але вызначыцца ўсё не ўдавалася. Сапернік небяспечна атакаваў толькі пару разоў. У канцоўцы Герман Чалей падчас кінжальнай контратакі перакінуў мяч цераз галкіпера «Нівы», але ён, на жаль, трапіў у штангу варот. Талачынцы з апошніх сіл змагаліся за нічыю. Перад фінальным свістком у апошнюю атаку пабег і іх варатар. На шчасце, абарона пастаўчан гуляла надзейна. Неўзабаве стадыён выбухнуў шквалам апладысментаў пасля чарговай вельмі важнай перамогі нашай каманды. Шматлікія гледачы атрымалі дадатковае задавальненне ад прагляду пераможнай гульні па новым каляровым электронным табло.

Поспеху дабіліся Бяляўцаў, Маршын (Пурлан), Хараў, Голубеў, Касенка, Рогач, Звяруга (Кабяк), Камісарчук (к, М. Зелянкевіч), Цыўнель (Давідоўскі), Ясюковіч, Чалей. У актыве пастаўчан стала 18 ачкоў пасля першага круга, яны займаюць 3-е прамежкавае месца. Наперадзе ідуць «Газавік» (Віцебск) і ФК «Міёры» (у іх па 24 ачкі). За нашай камандай размяшчаюцца «Ніва» (15), ФСК «Орша» і ФК «Сянно» (па 14), гарадокцы (7), палачане (6), глыбачане (5) і лепяльчане (4).

У другой палове першынства ФСК «Паставы» пяць матчаў з дзевяці правядуць на сваім полі. Найбліжэйшы важны паядынак адбудзецца таксама дома 16 ліпеня з аршанцамі.

Уладзімір Шык
Фота Антона Чаляя



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.