Анна Цыбуленок поделилась своими впечатлениями от участия в форуме молодежи России и Беларуси

Общество

У канцы чэрвеня старшыня Маладзёжнага савета пры аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама дырэктар Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза Ганна Цыбулёнак удзельнічала ў Форуме моладзі Расіі і Беларусі, што праходзіў ва Уфе. Карэспандэнт «ПК» папрасіла яе падзяліцца сваімі ўражаннямі. Вось што яна расказала:

— У сталіцы Башкартастана сабралася каля 500 маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў з Расіі і Беларусі. Гэты з’езд стаў пралогам X форуму рэгіёнаў дзвюх краін. Праграма была вельмі насычанай і цікавай, праходзіла па чатырох кірунках: для моладзі з аграпрамысловага комплексу; удзельнікаў патрыятычных, студэнцкіх аб’яднанняў; творчых лідараў; прадстаўнікоў студэнцкіх атрадаў і працоўнай моладзі.

Яшчэ перад ад’ездам з Мінска (а стартавала наша група са сталіцы) я сустрэла пастаўчанку Яну Цяшкевіч (да замуства — Кішко). Яна працуе ў адной са сталічных будаўнічых фірм, з’яўляецца актывісткай грамадскага жыцця. Побач з зямлячкай было камфортна і прыемна. Нягледзячы на тое, што з іншымі членамі дэлегацыі мы не былі знаёмыя, хапіла некалькі хвілін, каб згуртавацца.

Анна Цыбуленок поделилась своими впечатлениями от участия в форуме молодежи России и Беларуси

Уфа ўразіла сваёй прыгажосцю, разгорнутым маштабным будаўніцтвам. Сустрэлі там нас, беларусаў, вельмі цёпла і гасцінна. У першы дзень пабывалі ў парку Перамогі, усклалі кветкі да помніка Аляксандру Матросаву і Мінігалі Губайдуліну. Затым наведалі музей Баявой Славы. І тут мой позірк зафіксаваў знаёмы твар: з Наінай Казакевіч (цяпер — Бузёнак) мы вучыліся ў адной школе. Пасля таго як атрымалі атэстаты, больш не бачыліся. А сустрэліся ва Уфе.

Адкрыццё форуму праходзіла ў шыкоўным кан­грэс-холе «Торатаў». З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся кіраўнік Башкартастана Радзій Хабіраў. Мерапрыемства было маштабным, арганізацыя — выдатнай. Працавала некалькі тэматычных пляцовак. Падчас установачнай сесіі «Саюзная дзяржава: гісторыя і сучаснасць» удзельнікі абмеркавалі падыходы ў патрыятычным выхаванні, пачынаючы з ранняга дзяцінства. Прапанавалі пэўныя ідэі, распрацавалі канкрэтныя праекты і абазначылі шляхі іх рэалізацыі.

На завяршэнне форуму нас запрасілі на Дзень мола­дзі Расіі. Цэнтральнай пляцоўкай святочных мерапрыемстваў стала набярэжная ракі Белай. Тут разгарнулася інтэрактыўная зона з касплей-фестывалем і танцавальным фестывалем, конкурсам дзіджэяў, квэстамі. Шмат размаўлялі з мясцовымі маладымі людзьмі і прадстаўнікамі іншых рэгіёнаў Расіі. Вельмі спадабалася інфраструктура і культура башкірскага народа. Мы адчувалі сябе ўтульна сярод братняга народа. Так было заўсёды: Беларусь і Расія ва ўсім падстаўлялі адна адной сваё сяброўскае плячо. Ідуць побач і цяпер. І мы, маладыя, павінны гэта цаніць, а таксама ўмацоўваць традыцыі папярэдніх пакаленняў.

Запісала Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.