З Днём моладзі і студэнцтва!
Віншуем вас, маладыя пастаўчане, са святам! Дзень моладзі і студэнцтва сімвалізуе сабой вашу вялікую значнасць у грамадстве. Вы не толькі дзень сённяшні, але і будучыня раёна. У вас ёсць усе магчымасці для паспяховай вучобы і стваральнай працы, развіцця талентаў, самаўдасканалення.
Стаўце перад сабой самыя амбіцыйныя мэты і дасягайце іх. Жадаем вам упэўненасці, крэатыўнасці, пазітыву. Узбагачайцеся ведамі, набывайце новых сяброў, даражыце кожным новым днём. Цаніце дасягненні старэйшага пакалення і прымнажайце іх. Памятайце: вы — наша надзея і сіла!
Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў