В ОАО «Новоселки-Лучай» началось строительство новой молочно-товарной фермы

Сельское хозяйство

Павялічыць прадукцыйнасць працы і аблегчыць працу

Такія надзеі ўскладваюць у ААТ «Навасёлкі-Лучай» на новую малочнатаварную ферму, будаўніцтва якой распачата каля вёскі Пагарцы.

Пакуль тут задзейнічана ў асноўным дарожная тэхніка, якая вывозіць грунт, раўняе пляцоўку пад будаўніцтва. Электрыкі пераносяць лінію электраперадачы, працуюць іншыя спецыялісты. Прадстаўнікі прадпрыемства «Камплект Наладка» з Наваполацка рыхтуюць месца пад заліўку фундаменту і будуць манціраваць паўрамы.

— Мы яшчэ толькі на старце маштабнага будаўніцтва, — расказваў дырэктар сельгас­прадпрыемства Юрый Шымчык. — Згодна з дзяржаўнай праграмай па мадэрнізацыі малочнай жывёлагадоўлі на 2023—2024 гады, запланавана будаўніцтва 10 малочнатаварных ферм у кожнай вобласці. У праграму ўключана і наша гаспадарка.

В ОАО «Новоселки-Лучай» началось строительство новой молочно-товарной фермы

Каля Пагарцоў будуць узве­дзены ў першую чаргу 2 памяшканні на 320 галоў кожнае, малочна-даільны блок, усталявана сістэма гноевыдалення. У даільнай зале ўстановяць сучаснае абсталяванне «Паралель» для даення адначасова 40 кароў. Яго коштам 1 мільён 670 рублёў ужо набылі праз ТАА «АСБ Лизинг». З дапамогай лізінгавай кампаніі набудуць малочны танк з халадзільным агрэгатам для ахаладжэння малака і іншае абсталяванне. 8 міль­ёнаў рублёў — гэта крэдыт, выдзелены ААТ «Белаграпрамбанк» на будаўнічыя работы. 3 млн выдзяляюцца з абласнога бюджэту на пракладку інжынерных сетак, сістэмы водазабеспячэння, пад’язных шляхоў, узвядзенне падстанцыі.

Часткова ўжо завезены будматэрыялы. Пліты перакрыцця знялі з будынкаў, якія ў гаспадарцы не выкарыстоўваюцца, паўрамы, фундаментныя блокі і частку пліт набылі ў Міёрскім раёне. Астатнія жалезабетонныя вырабы заказалі ў Беларускай цэментнай кампаніі. Галоўным генпадрадчыкам будзе дзяржаўнае прадпрыемства «Рассвет Пастаўскі». ДРБУ-132 зоймецца будаўніцтвам 8 траншэй для сенажу, сіласу і сучаснага гнаясховішча «Лагуна», дзе выдаленне гною бу­дзе ажыццяўляцца з дапамогай дэльта-скрэпера.

В ОАО «Новоселки-Лучай» началось строительство новой молочно-товарной фермы

Яшчэ адно памяшканне на 320 дойных кароў і цэх для сухастойных узвядуць гаспадарчым спосабам. Пад прафілакторый абсталююць памяшканне, мантаж якога быў распачаты даўно, а потым прыпынены. Кіраўніцтва гаспадаркі добра разумее: калі даверыць усе работы толькі профільным арганізацыям — не хопіць сродкаў, ды і з улікам загружанасці будаўнічых прадпрыемстваў прыйшлося б доўга чакаць выканання заказу. Таму ў Навасёлках не першы год дзейнічаюць свае будаўнічыя брыгады.

Новая ферма — гэта новыя падыходы і да вытворчасці малака: утрыманне кароў бу­дзе ажыццяўляцца па сучасных тэхналогіях. Гэта, безумоўна, павысіць якасць прадукцыі. Стане менш ручной працы. Жывёле на беспрывязным утрыманні круглы год у памяшканні без выгану на пашу будзе больш камфортна.

В ОАО «Новоселки-Лучай» началось строительство новой молочно-товарной фермы

Дойны статак ААТ «Навасёлкі-Лучай» налічвае больш за 2 200 кароў, размешчаных на фермах у Навасёлках, Лучаі, Старым Двары, Дземяшах, Курдах, Коўзанах. З іх на малочны завод кожны дзень паступае 45 тон малака. Найбольш галоў (660) — на сучасным рабатызаваным комплексе «Коўзаны», дзе валавая вытворчасць малака за дзень складае 18 тон. З уводам у эксплуатацыю новага аб’екта дойны статак гаспадаркі вырасце, што дазволіць павялічыць вытворчасць малака і павы­сіць эканамічную эфектыўнасць сельгаспрадпрыемства.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.