Аснова асноў жывёлагадоўлі — кармы. Каб мець іх удосталь, трэба пашчыраваць механізатарам. Ад іх спрыту і тэмпаў залежаць колькасць і якасць сенажу, сена, сіласу, а значыць, і вытворчасць малака ў зімова-стойлавы перыяд.
Планы на першы ўкос траў у аграрыяў Пастаўшчыны былі вялікія. Аднак нізкая начная тэмпература ў маі, адсутнасць ападкаў звыш месяца адмоўна паўплывалі на іх рост. Тое, што вырасла, косяць і закладваюць у сянажныя траншэі, загортваюць у стрэйч-плёнку. Першымі завяршаюць работы на сенажацях механізатары ААТ «Камайскі-агра». Набліжаюцца да фінішу ААТ «Кураполле-агра», «Навасёлкі-Лучай», «Хацілы-агра». Па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, тут на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана ад 5 да 9 цэнтнераў кармавых адзінак. Хлебаробы чакаюць дажджу: ён паспрыяе росту траў, якія будуць убіраць другім укосам, і кукурузы як асноўнага кампанента сіласу.
Анна Анішкевіч