Фоторепортаж: Торжественное открытие районного турслета-2023 (+видео)

Важное Спорт и туризм

У мінулыя выхадныя СТК «Азёркі» зноў звінеў галасамі: на гэты раз тут праходзіў раённы турыстычны злёт. Пазмагацца за званне самых спрытных, хуткіх і моцных сабраліся 15 каманд з прадпрыемстваў і арганізацый Пастаўшчыны.

У апошні час турзлёт вяртае былую папулярнасць у аматараў актыўнага адпачынку. З кожным годам прыбаўляецца каманд, якія вырашаюць у ім паўдзельнічаць. Так, нядаўна да пастаянных удзельнікаў: УП ЖКГ, лясгаса, малаказавода, аддзела па адукацыі райвыканкама і каманды Дунілавіцкага сельсавета — далучыліся «Рассвет Пастаўскі», ТЦСАН, в/ч 74384, актывізаваліся іншыя сельсаветы, аб’яднаныя ў зборную «Талака». Пасля працяглага перапынку вярнуліся ДРБУ-132, РАУС, ЦРБ. З’явіліся і новыя каманды: пагранкамендатура «Паставы» аб’ядналася з 1-м ваенным шпіталем, Пастаўскі міжгаліновы цэнтр па абслугоўванні бюджэтных арганізацый — з дзіцяча-юнацкай спартыўнай школай. А дэбютантам сёлетняга злёту стала дружына Пастаўскага аддзялення Дэпартамента аховы.

Фоторепортаж: Торжественное открытие районного турслета-2023 (+видео)

Фоторепортаж: Торжественное открытие районного турслета-2023 (+видео)

Абнавілася і спартыўная праграма мерапрыемства. З яе выключылі дартс і ўвялі новыя віды спаборніцтваў: летась — гіравы спорт і турысцка-прыкладное мнагаборства ў тэхніцы воднага турызму, якое заключаецца ў фігурным ваджэнні катамарана, сёлета — трыятлон (ён уяўляе сабой трохэтапную эстафету з бегу, язды на веласіпедзе і плавання).

— Кожны год мы стараемся ўнесці ў праграму штосьці новае, каб было цікава і ўдзельнікам, і гледачам, якія прыязджаюць у Азёркі падтрымаць каманды, — расказваў начальнік аддзела спорту і турызму райвыканкама Вячаслаў Врублеўскі. — З гэтай мэтай, а таксама каб наблі­зіць праграму нашага злёту да абласной, вырашана право­дзіць яго замест двух тры дні. Цяпер конкурсы праходзяць паасобку, а не паралельна, як было раней,і ёсць магчымасць усім разам пабалець за сваіх спартсменаў. Акрамя таго, для зручнасці каманд у гэтым годзе мы правялі святло ва ўсе альтанкі і ўстанавілі разеткі для падзарадкі мабільных тэлефонаў, на пляжы пабудавалі раздзявалку, а на пляцоўцы, дзе ладзяцца цырымоніі адкрыцця і закрыцця злёту, — п’едэстал гонару для пераможцаў.

Фоторепортаж: Торжественное открытие районного турслета-2023 (+видео)

Фоторепортаж: Торжественное открытие районного турслета-2023 (+видео)

Што да саміх спаборніцтваў, яны, як заўсёды, атрымаліся яркімі і відовішчнымі, асабліва водны турызм, трыятлон і конкурс мастацкай самадзейнасці. Апошні сабраў найбольшую колькасць гледачоў і прайшоў на высокім ўзроўні. Усе ўдзельнікі добра адлюстравалі тэму «Год міру і стваральнай працы і 85-годдзе Віцебскай вобласці» і выступілі практычна на роўных. Асабліва ярка праявілі сябе дэбютанты — каманда Пастаўскага аддзялення Дэпартамента аховы. Яе прадстаўнікі пад’ехалі да сцэны ў народных касцюмах і з караваем на міні-трактары «Беларус», упрыгожаным паветранымі шарамі. У выніку занялі ў гэтым конкурсе 1-е месца. Выдатна выступілі і ў гіравым спорце, саступіўшы толькі калегам з РАУС. Тым самым даказалі: сілавы блок сапраўды моцны, а яшчэ — вельмі творчы.

— Уражанні ад турзлёту цудоўныя, адназначна, будзем удзельнічаць у ім далей! — гаварыў падчас спаборніцтваў начальнік АДА Вадзім Крыштафовіч, які ўваходзіў у склад каманды. — Пастараемся максімальна выкласціся ва ўсіх конкурсах, прыгледзецца да сапернікаў і ўбачыць нашы слабыя бакі, каб у наступным годзе выступіць яшчэ лепш. Але, думаю, і цяпер не акажамся ў аўтсайдарах.

Фоторепортаж: Торжественное открытие районного турслета-2023 (+видео)

Фоторепортаж: Торжественное открытие районного турслета-2023 (+видео)

Трэба адзначыць, што на злёце прысутнічалі кіраўнікі амаль усіх арганізацый і прадпрыемстваў, якія выставілі каманды. Адны з іх непасрэдна змагаліся за перамогу, іншыя прыязджалі на конкурсныя выпрабаванні падтрымаць сваіх падначаленых. А пра тое, што барацьба была азартнай, сведчылі эмоцыі ўдзельнікаў падчас спаборніцтваў, іх жывы інтарэс да зводнага пратакола, які паступова запаўняўся лічбамі набраных камандамі балаў і занятых імі прамежкавых месцаў.

Тры дні, напоўненыя жартамі, шчырымі ўсмешкамі, сонцам і паходнай рамантыкай, праляцелі непрыкметна. І вось каманды зноў сабраліся разам на падвядзенне вынікаў спаборніцтваў і ўзнагароджанне пераможцаў. Па традыцыі спачатку аб’явілі пераможцаў у асобных відах. Усіх пералічваць не буду: гэта зойме шмат часу і газетнай плошчы. Назаву толькі тых, хто заняў 1-я месцы. У турысцка-прыкладным мнагаборстве, ТПМ у тэхніцы воднага турызму і конкурсе турысцкага быту лідзіравала зборная ТЦСАН, эстафеце з арыентаваннем — каманда аддзела па адукацыі райвыканкама, перацягванні каната — прадстаўнікі Дунілавіцкага сельсавета, валейболе і трыятлоне — в/ч 74384. У гіравым спорце і конкурсе мастацкай самадзейнасці, як ужо гаварылася, перамаглі дружыны РАУС і Пастаўскага аддзялення Дэпартамента аховы.

Фоторепортаж: Торжественное открытие районного турслета-2023 (+видео)

Фоторепортаж: Торжественное открытие районного турслета-2023 (+видео)

Усе прызёры атрымалі дыпломы і падарункі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, а таксама ад раённага аб’яднання прафсаюзаў. Ну а пераможцам па выніках усіх відаў спаборніцтваў разам з дыпломамі ўручылі грашовыя сертыфікаты. Змены лідара не адбылося: як і летась, перамагла каманда «Дунілавіцкія чарапахі», якая прадэманстравала найлепшыя якасці прывезенага з сабой жывога талісмана і зусім не чарапашыную хуткасць і спрыт ва ўсіх конкурсных выпрабаваннях. 2-е месца заняла зборная ТЦСАН, 3-е — аддзела па адукацыі.

Раз’язджацца дамоў удзельнікі каманд не спяшаліся — жартавалі і віншавалі адно аднаго. А гэта значыць, што турзлёт быў для іх радасцю і на наступны год яны павінны прыехаць зноў.

Фоторепортаж: Торжественное открытие районного турслета-2023 (+видео)

Фоторепортаж: Торжественное открытие районного турслета-2023 (+видео)

Больше фото в группах в ОК и ВК

Фото и видео Натальи Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.