Фотарэпартаж: Урачыстае адкрыццё XXXIII Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»

Важное Культура

Яднала музыка народы

Завяршыўся XXXIII Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік». Тры дні былі насычаны музыкай, песнямі, вершамі, сустрэчамі, яркімі эмоцыямі, якіх чакалі як пастаўчане, так і госці нашага горада. Кожны пабываў там, дзе хацеў, наталіўся мелодыямі роднага краю, уразіўся каларытам нацыянальных культур іншых краін.

Фотарэпартаж: Урачыстае адкрыццё XXXIII Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»

Фотарэпартаж: Урачыстае адкрыццё XXXIII Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»

Жывая спадчына народнага мастацтва

Найбольш гледачоў традыцыйна сабралася на ўрачыстае адкрыццё фестывалю. Пад цымбальныя «пазыўныя» на сцэну выйшла вакальная група «Ф’южн», на плошчу — заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль народнага танца «На ростанях» Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і народнай творчасці. Высокае выканальніцкае майстэрства, шыкоўныя касцюмы артыстаў апісаць немагчыма — гэта трэба бачыць.Танцоры зараджалі сваёй энергіяй гледачоў, і тыя не толькі гучна апладзіравалі, але і падтанцоўвалі.

У 33-і раз міжнародны фестываль народнай музыкі, які ўвасабляе ў сабе культурнае і духоўнае адзінства, сяброўства і ўзаемаразуменне, сабраў у Паставах сваіх прыхільнікаў. Знаёмства з яго ўдзельнікамі пачалося з заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага фальклорнага ансамбля «Паазер’е» пад кіраўніцтвам Анатолія Собаля. За ім віталі прадстаўнікоў усіх абласцей Беларусі, гасцей з Латвіі, Казахстана, Расіі, Кітая, Туркменістана. Усе яны — носьбіты культурнай спадчыны і народнага мастацтва сваіх краін. Мерапрыемства мае шмат цікавых традыцый, якія ўвесь час дапаўняюцца, мяняецца іх фармат, дазваляючы святу ўдасканальвацца і дасягаць новых вяршынь.

Фотарэпартаж: Урачыстае адкрыццё XXXIII Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»

Фотарэпартаж: Урачыстае адкрыццё XXXIII Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»

Сяброўству – быць!

Шчырымі апладысментамі гледачы сустракалі ганаровых гасцей: старшыню Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Цярэнцьева, начальніка ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ірыну Карповіч, намесніка дырэктара Дэпартамента гуманітарнага супрацоўніцтва, агульнапалітычных і сацыяльных праблем Выканаўчага камітэта СНД Манучэхра Ахмада Хаджызоду, старшыню Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта Сяргея Чэпіка. Усе яны віншавалі пастаўчан са святам, дзякавалі за захаванне і папулярызацыю старажытнай культурнай спадчыны нашых продкаў у выглядзе дыятанічных цымбалаў і ігры на іх, дасканалую падрыхтоўку да мерапрыемства.

— Фестываль «Звіняць цымбалы і гармонік» — культурны брэнд Пастаўшчыны, — гаварыў Сяргей Васільевіч. — Ён яднае выканаўцаў і аматараў народнай музыкі, садзейнічае развіццю музычных традыцый. У Год міру і стваральнай працы гэта свята дае ўнікальную магчымасць аб’яднаць людзей розных нацыянальнасцей, прадэманстраваць асаблівасці і непаўторнасць музычнага мастацтва кожнай краіны, а таксама паказаць нашым гасцям з замежжа прыгажосць пастаўскага краю і нашу гасціннасць.

Права падняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь, флаг Віцебскай вобласці і флаг Пастаўскага раёна было дадзена тым, хто сваёй шчырай працай праслаўляе малую радзіму, актыўна ўдзельнічае ў маладзёжных праектах, сумленна выконвае задачы па абароне рубяжоў нашай краіны: лаўрэату звання «Чалавек года Віцебшчыны» дырэктару ААТ «Паставымэбля» Сяргею Лацецкаму, намесніку каменданта па ідэалагічнай рабоце пагранкамендатуры «Паставы» Юрыю Курту і дырэктару дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза, старшыні Маладзёжнага савета пры аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ганне Цыбулёнак.

Наладжванню сяброўства паміж калектывамі і краінамі паспрыяў абрад кумлення, які адбываўся ў зялёным вянку, сплеценым з бярозавых галінак. У ім кіраўнікі калектываў абменьваліся падарункамі і пацалункамі. А каб фестываль жыў доўга, павязвалі на вянок чырвоныя стужкі.

Фотарэпартаж: Урачыстае адкрыццё XXXIII Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»

Фотарэпартаж: Урачыстае адкрыццё XXXIII Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»

Гучалі напевы роднай зямлі

Асобная старонка на адкрыцці фестывалю была адведзена выступленню найлепшых творчых калектываў Пастаўшчыны. Адкрыў яе ансамбль «Паазер’е». Сваім моцным голасам уразіла гледачоў лаўрэат міжнароднага праекта «Кубак дружбы» i чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па вакале, фіналістка XX Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск-2022», лаўрэат XI Рэспубліканскага творчага конкурсу «Маладыя таленты Беларусі» вучаніца Навасёлкаўскай сярэдняй школы імя А. А. Валодзькі Злата Ярашэвіч, якая выканала песню «Грай, музыка!». Вельмі яркімі былі выступленні ўдзельнікаў узорнай цыркавой студыі «Каскад», узорнай вакальнай студыі «Юніта» і танцавальнага калектыву «Карамелькі» раённага Дома культуры. Прызнаюся, гонар перапаўняў сэрца за нашы таленты.

Фотарэпартаж: Урачыстае адкрыццё XXXIII Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»

Фотарэпартаж: Урачыстае адкрыццё XXXIII Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»

Фотарэпартаж: Урачыстае адкрыццё XXXIII Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»

Весела гулялі на «Пастаўскім балі»

Першым на балі вітаў прысутных сам граф Антоній Тызенгаўз, які адзначаў 290-годдзе з дня нараджэння. У яго ролі выступіў настаўнік СШ №1 Павел Міхалевіч. Гучала музыка, кружыліся ў танцы пары. Упрыгожылі баль сваім хараством і непадабенствам калектывы з усіх абласцей Беларусі, а таксама замежныя. На свяце было весела і камфортна як тым, хто з Паставамі знаёмы даўно, так і тым, хто прыбыў сюды ўпершыню. Ансамбль народнай песні «Достык-Дружба» прыехаў у Беларусь з сяла Перамётнае Байтэрэкскага раёна Заходне-Казахстанскай вобласці. Кіраўнік дэлегацыі Асылбек Ішчанаў прызнаўся, што вельмі любіць песні ў выкананні ансамбля «Песняры», мілагучную беларускую мову. Трапіць у Беларусь было яго запаветнай марай з дзяцінства, і яна здзейснілася ў 60-гадовым узросце. Усе ўдзель­нікі калектыву былі прыемна ўражаны гасціннасцю пастаўчан, пералівамі цымбалаў і гармонікаў.

Не пашкадавалі, што прыехалі на фестываль і госці з Даўгаўпілса і Ліепаі Латвійскай Рэспублікі — члены харавой капэлы «Спадчына» і ансамбля беларускай песні «Паўлінка». У другі раз завітаў да нас ансамбль беларускай песні «Журавінка» з латвійскага Вентспілса. Артысты дзякавалі арганізатарам маштабнага музычнага форуму за магчымасць беларусам з Латвіі ўз’яднацца на пастаўскай зямлі.

Фотарэпартаж: Урачыстае адкрыццё XXXIII Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»

На таленты багатыя

Наш фестываль — своеасаблівая творчая лабараторыя, дзе шліфуецца майстэрства ўдзельнікаў. Сярод тых, хто дэманстраваў яго на конкурсе народных калектываў і індывідуальных выканаўцаў «Хто каго?», было нямала юных музыкантаў. І вельмі ганарова, што пераможцамі ў намінацыі «Настаўнік—вучань» сталі навучэнцы Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза. Гэта баяніст Антон Зарэцкі і яго настаўніца Вікторыя Кірплюк, цымбалісты Ксенія Лысёнак, Гардзей Кірплюк і Дар’я Гучык (настаўніца — Галіна Барысюк, канцэртмайстар — Юлія Новікава). Дыпломы III ступені ўручаны ўзорнаму ансамблю народнай музыкі і песні «Званочкі» (мастацкі кіраўнік — Ігар Гваздзеўскі) Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў імя І. Сушко і баяністу Пастаўскай ДШМ імя А. Тызенгаўза Святаславу Стрыльцу (настаўніца — Святлана Пусько). Несумненна, за імі — будучыня нацыянальнай культуры, папулярызацыя фестывалю і яго творчы рост.

Выступаючы падчас гала-канцэрта, які адбыўся ў трэці дзень фестывалю ў гарадскім парку, Сяргей Чэпік адзначыў, што мова музыкі і культуры — самая яркая і даступная. Фестываль для пастаўчан стаў не толькі значнай культурнай падзеяй, але і своеасаблівым экзаменам. Тры святочныя дні спрыялі ўмацаванню сяброўскіх сувязей, зблізілі паміж сабой гаспадароў і гасцей.

Сапраўднае свята народнай музыкі ў Паставах адбылося дзякуючы мэтанакіраванай рабоце арганізатараў, творчасці рэжысёрскай групы і яскраваму тэмпераменту кожнага ўдзельніка. Развітваючыся, госці жадалі адно аднаму яшчэ не раз вярнуцца на гасцінную пастаўскую зямлю.

Анна Анішкевіч. Фота Наталлі Налей і Веранікі Філановіч

Больше фото в альбомах с фестиваля в ОК и ВК



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.