Ежедневно каждые 2 часа сотрудники милиции патрулируют места массового отдыха граждан

Безопасность

З наступленнем лета многія гараджане сталі актыўна бавіць час на берагах рэк і азёр. Нагадаю: на Пастаўшчыне рашэннем райвыканкама вызначаны чатыры месцы масавага адпачынку грамадзян, дзе дазволена купацца. Гэта пляжы ракі Мядзелкі ў гарадскім парку, азёр Задзеўскае з боку вуліцы Зялёнай у Паставах, Белае з боку СТК «Азёркі» і Дубок. Да пачатку купальнага сезона яны прыведзены ў належны санітарны стан, а цяпер там рэгулярна з’яўляюцца супрацоўнікі РАУС, каб не дапусціць гібелі людзей на вадзе, крадзяжоў і іншых здарэнняў.

— Штодзень мы ажыццяўляем аўтапатруляванне гэтых месцаў, наведваем іх кожныя 2 гадзіны, — расказвае намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Яўгеній Малікаў. — Сочым за тым, каб грамадзяне не распівалі на берагах вадаёмаў спіртное, не купаліся ў нецвярозым стане, не выпускалі з поля зроку дзяцей і не пакідалі без нагляду мабільныя тэлефоны, сумачкі і іншыя асабістыя рэчы, а таксама веласіпеды. Пакуль няма спёкі і вада як след не прагрэлася, адпачывальнікаў няшмат. Тым не менш ужо скла­дзены 2 адміністрацыйныя пратаколы па арт. 19.3 за знаходжанне на пляжы — а яны з’яўляюцца грамадскімі месцамі — у стане алкагольнага ап’янення. Затрыманым асобам вынесена папярэджанне.

Ежедневно каждые 2 часа сотрудники милиции патрулируют места массового отдыха граждан

Калі тэмпература паветра паднімецца да 28 градусаў, ва ўсіх месцах масавага адпачынку будуць пастаянна дзяжу­рыць пешыя патрулі з ліку супрацоўнікаў райаддзела. Таксама на берагах пералічаных вышэй вадаёмаў устаноўлены інфармацыйныя стэнды з правіламі паводзін у лесапаркавых зонах і на вадзе і нумарамі тэлефонаў РАУС і іншых экстранных службаў. Па іх грамадзяне ўжо зараз могуць аператыўна паведаміць пра здзейсненае злачынства або здарэнне. Акрамя таго, пляжы возера Задзеўскае і ракі Мядзелкі сёлета абсталявалі сістэмамі відэаназірання з вывадам на пульт аператыўна-дзяжурнай службы райаддзела, а на пляжы азёр Дубок і Белае ўстаноўлены фотапасткі. Так што ніводнае злачынства ці правапарушэнне не застанецца незаўважаным.

— Мы пастаянна кантралюем не толькі дазволеныя для купання месцы, але і тыя, дзе купацца забаронена, — працягваў Яўгеній Малікаў. — Гэта выхады на кладкі на Мядзелцы, возера Чорнае, сажалкі і пажарныя вадаёмы ў межах горада. Хачу папярэдзіць, што за купанне ў іх у адпаведнасці з арт. 24.42 КаАП Рэспублікі Беларусь прадугледжаны штраф ад 1 да 3 базавых велічынь. А штраф за распіццё спіртнога ў грамадскіх месцах (арт. 19.3) — да 8 базавых.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.