Директор фестиваля «Звіняць цымбалы і гармонік» Галина Чаплинская рассказала о его наиболее значимых моментах

Важное Культура

Іграе гармонік, звіняць цымбалы – рады гасцям Паставы

Пра найбольш значныя моманты XXXIII Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» расказвае начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, дырэктар фестывалю Галіна Чаплінская.

Директор фестиваля «Звіняць цымбалы і гармонік» Галина Чаплинская рассказала о его наиболее значимых моментах

— Фестываль — брэнд Пастаў­шчы­ны, — гаварыла Галіна Мікалаеўна. — І мы абавязаны цаніць народную творчасць, берагчы, развіваць і перадаваць яе ў спадчыну нашчадкам. Так, як рабілі некалі груздаўскія музыкі, пераняўшы выканальніцкую манеру цымбалістаў XVIII стагоддзя, якія выступалі ў палацы Тызенгаўзаў, а пазней стварылі Груздаўскі цымбальны аркестр. Яго традыцыі прадаўжаюць ўдзельнікі заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага фальклорнага ансамбля «Паазер’е», у інструментальным складзе якога самабытныя дыятанічныя цымбалы, скрыпкі, гармонікі, бубен. Толькі на Пастаўшчыне можна пачуць, як гучаць дыятанічныя цымбалы. Мы ганарымся навучэнцамі Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза: цымбалісткамі Дар’яй Гучык, Гардзеем Кірплюком (Гардзей — праўнук вядомага груздаўскага музыкі Івана Мацкевіча), Ксеніяй Лысёнак, Янай Цыбулёнак, баяністам Антонам Зарэцкім, скрыпачкай Кацярынай Антух, узорным аркестрам баяністаў-акардэаністаў. Усе яны — пастаянныя пераможцы розных конкурсаў і носьбіты народнай музыкі.

Директор фестиваля «Звіняць цымбалы і гармонік» Галина Чаплинская рассказала о его наиболее значимых моментах— Пастаўчанам ёсць што паказаць на фестывалі міжнароднага ўзроўню?

— Нашы найлепшыя творчыя калектывы будуць прымаць удзел ва ўрачыстым адкрыцці свята і гала-канцэрце. Нам хочацца, каб госці паслухалі не толькі фальклорны ансамбль «Паазер’е», але і народныя: ансамбль беларускай песні «Маладзіца», ансамбль народнай музыкі «Вітанне» і народнай музыкі і песні — «Заранка», іншыя калектывы.

Директор фестиваля «Звіняць цымбалы і гармонік» Галина Чаплинская рассказала о его наиболее значимых моментах— Галіна Мікалаеўна, адкуль прыязджаюць госці?

— З розных рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Казахстана. Нацыянальную творчасць Кітая і Туркменістана прадставяць студэнты гэтых краін, якія вучацца ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя Пятра Машэрава. Дзякуючы бязвізаваму рэжыму, які дзейнічае ў Беларусі, едуць тры калектывы з Латвіі. На жаль, з-за абвастрэння міжнароднай абстаноўкі, на фестывалі не будзе такога шырокага прадстаўніцтва з-за мяжы, якое было ў мінулыя гады.

Кіраўніцтва раёна робіць усё для таго, каб свята народнай музыкі і песні жыло на Пастаўшчыне. Яго чакаюць як жыхары раёна, так і нашы землякі з розных куточкаў свету. Многія прыязджаюць у родны горад менавіта на фестываль. Госці з замежжа не толькі наталяюцца жывой народнай музыкай, але і набываюць тавары беларускай вытворчасці, у тым ліку прадукцыю гандлёвай маркі «Паставы-гарадок».

Директор фестиваля «Звіняць цымбалы і гармонік» Галина Чаплинская рассказала о его наиболее значимых моментах— Падчас сёлетняга свята будзе адзначацца нямала юбілеяў.

— Так. 290 гадоў спаўняецца з дня нараджэння графа Антонія Тызенгаўза. З гэтай нагоды выпускнікі, навучэнцы і настаўнікі Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў, якая носіць імя гэтага вядомага грамадскага дзеяча, падрыхтавалі тэматычную канцэртную праграму. У яе ўключаны творы, што гучалі ў палацы ў XVIII стагоддзі, а таксама напісаныя Канстанцінам Тызенгаўзам. Канцэрт традыцыйна адбудзецца на прыступках палаца.

Мясцовая паэтэса Ніна Захарэвіч адышла ў вечнасць у 2005 годзе. Нам у спадчыну яна пакінула шмат вершаў, прысвечаных у тым ліку фестывалю. Многія з іх пакладзены на музыку і традыцыйна гучаць на свяце. Сёлета Ніне Маркаўне споўнілася б 90 гадоў. У палацы Тызенгаўзаў ладзіцца выстава, прысвечаная нашай славутай зямлячцы.

У рамках фестывалю адзначым і 65-годдзе з дня заснавання Груздаўскага цымбальнага аркестра, а таксама 25-годдзе Дома рамёстваў. Да кожнай даты падрыхтаваны выставы, канцэрты.

Директор фестиваля «Звіняць цымбалы і гармонік» Галина Чаплинская рассказала о его наиболее значимых моментах— Пастаўшчына багатая на нематэрыяльныя здабыткі, унесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Несумненна, у гасцей будзе магчымасць з імі пазнаёміцца.

— Абавязкова. Такіх элементаў у нашым раёне сем. Маляванкі народнага майстра Дома рамёстваў Вольгі Гукавай называ­юць брыльянтам традыцыйнага мастацтва, а папяровыя фіранкі, абклады на абразы з цікавымі сюжэтамі народнага майстра Таццяны Петух не пакідаюць раўнадушным ніводнага наведвальніка яе выставы. Гэтыя работы можна будзе ўбачыць на свяце з нагоды 25-годдзя «Старога млына», клёцкі «з душамі» — пакаштаваць на аглядзе сельскіх падворкаў, якія падрыхту­юць прадстаўнікі кожнага сельсавета раёна.

Директор фестиваля «Звіняць цымбалы і гармонік» Галина Чаплинская рассказала о его наиболее значимых моментах— Аматары народнай творчасці чакаюць і традыцыйных фестывальных мерапрыемстваў?

— Урачыстае адкрыццё фестывалю, «Пастаўскі баль», канцэрт класічнай музыкі ў касцёле, іншыя мерапрыемствы звычайна збіраюць шмат гледачоў. Сёлета яны будуць прысвечаны Году міру і стваральнай працы. Вялікай папулярнасцю карыстаецца конкурс народных калектываў і індывідуальных выканаўцаў «Хто каго?», на якім выступоўцы імкнуцца ў сваім творчым росце ўзяць чарговую вышыню. Шмат ахвотных ­удзельнічаюць у ім. Напярэдадні да нас прыязджаў прадстаўнік суседняга раёна і прасіў уклю­чыць у лік канкурсантаў навучэнцаў мясцовай музычнай школы, для якіх важна па­чуць меркаванне аўтарытэтнага журы.

Директор фестиваля «Звіняць цымбалы і гармонік» Галина Чаплинская рассказала о его наиболее значимых моментах— Дарэчы, пра журы…

— Узначальвае яго народны артыст Беларусі прафесар кафедры струнных народных шчыпкова-ўдарных інструментаў, старшыня Асацыяцыі беларускіх цымбалістаў Яўгеній Гладкоў. У складзе журы народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі «Бяседа» Леанід Захлеўны, саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі, выкладчык Беларускай акадэміі музыкі, лаўрэат конкурсаў рознага ўзроўню Уладзіслаў Плігаўка, а таксама кіраўнік ансамбля «Паазер’е» Анатолій Собаль і таленавіты музыкант, былы дырэктар Варапаеўскай школы мастацтваў імя Іосіфа Сушко Валянцін Жагула.

Директор фестиваля «Звіняць цымбалы і гармонік» Галина Чаплинская рассказала о его наиболее значимых моментах— Арганізатары фестывалю прадумалі праграму і для моладзі?

— Вечарам у суботу выступіць папулярная кавер-група BRAND.BY, ­дыскатэку правядуць найлепшыя дзіджэі Віцебскай вобласці. Маляўнічымі будуць лазернае шоу і феерверк.

Наш фестываль — гэта месца сустрэчы выканаўцаў народнай музыкі, дзеячаў культуры і мастацтва, сяброў і знаёмых, у жыцці якіх творчая дзейнасць і любоў да народнай музыкі займаюць значнае месца.

Гутарыла Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.