Чем удивляли поставчане на спортивно-культурном фестивале «Вытокі. Крок да Алімпу» в Глубоком?

Важное Спорт и туризм

У вішнёвай сталіцы — горадзе Глыбокае — у мінулыя выхадныя прайшоў спартыўна-культурны фестываль «Вытокі. Крок да Алімпу». Гэта яркае і насычанае мерапрыемствамі свята сабрала шмат удзельнікаў і гасцей. Пабывалі там і пастаўчане.

Прадстаўнікі Пастаўскага дзяржаўнага каледжа прэзентавалі на фестывалі свае найлепшыя напрацоўкі ў гастранаміі.

— Мы ўдзельнічалі ў рэспубліканскім конкурсе «Капітал месца», які праводзіцца з мэтай папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны і сучаснага эканамічнага патэнцыялу рэгіёнаў Беларусі, — расказвала выкладчык каледжа Анастасія Краўчанка. — Гатавалі нацыянальныя стравы і ў намінацыі «Гастрасімвалы» выйшлі пераможцамі абласнога этапа конкурсу, таму нас запрасілі на «Вытокі».

Чем удивляли поставчане на спортивно-культурном фестивале «Вытокі. Крок да Алімпу» в Глубоком?

Карына Пацэвіч, Анастасія Татарчук і Анастасія Гарбуль атрымліваюць прафесію повара. Яны вельмі любяць абраную справу і пад кіраўніцтвам куратара Анастасіі Краўчанкі вучацца гатаваць розныя стравы. Атрымліваецца ў іх гэта выдатна. У Глыбокім на выставе-дэгустацыі пад назвай «Паазерскія прысмакі» яны прэзентавалі бульбяныя хрусты і медалі, пернікі мядовыя, наліснікі вясковыя, какоркі пастаўскія, балтанку паазерскую. Удзельнікі «Вытокаў» каштавалі і хвалілі стравы пастаўчан. Многія прасілі падзяліцца рэцэптамі. Дзяўчаты з задавальненнем правялі майстар-клас па выпечцы. А журы прысудзіла нашым землякам 1-е месца.

Не было роўных па ўзроўні ведаў па спорце на інтэлектуальным турніры «Вытокі-Квіз» навучэнцам Пастаўскай гімназіі. Турнір складаўся з пяці тураў: «Алімпійскі», «Беларусь у алімпійскім руху», «Спартсмены роднай зямлі», «Спорт і мастацтва», «Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі».

Чем удивляли поставчане на спортивно-культурном фестивале «Вытокі. Крок да Алімпу» в Глубоком?

— Нашы навучэнцы ў чарговы раз пацвердзілі, што яны не толькі любяць спорт, але і маюць глыбокія тэарэтычныя веды па ім, — расказвала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі Святлана Жукоўская. — «Вытокі-Квіз» арганізуецца з мэтай папулярызацыі алімпійскіх каштоўнасцей, укладу беларускіх спартсменаў у алімпійскі рух. Каманда гімназіі ў складзе Дзяніса Нямірскага, Сцяпана Шымана, Мікіты Плюты, Аляксандры Жыдкай і Кіры Залатускай (Варвара Вавінская была запасным іграком) пад кіраўніцтвам настаўніка Аляксандра Вавінскага прадэманстравала выдатную тэарэтычную падрыхтоўку, камандную згуртаванасць і заваявала дыплом I ступені. У верасні яна будзе абараняць гонар Віцебскай вобласці ў Мінску.

Віншуем пастаўчан і ганарымся імі!

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.