Па мовах – пяць 100-бальнікаў
Сталі вядомыя вынікі першага цэнтралізаванага экзамену па рускай і беларускай мовах. Сярод тых, хто набраў максімальную колькасць балаў на іх, — пяць прадстаўнікоў нашага раёна. І гэта адзін з найлепшых вынікаў сярод сельскіх раёнаў вобласці (столькі ж 100-бальнікаў у Полацку).
Гонар Пастаўшчыны па беларускай мове — Дар’я Болт з Навасёлкаўскай СШ імя А. А. Валодзькі (настаўніца — В. М. Пяткевіч), Ілья Латушкін з Дунілавіцкай СШ (Н. П. Латушкіна); па рускай — Валерыя Вайцяховіч з СШ №2 імя Н. М. Асяненкі (І. Т. Турла), Ірына Турла і Яна Латочка — абедзве з СШ №4 імя В. Ф. Франтова (І. Р. Рудэнка).