В Поставском районе крупный рогатый скот переведён на круглосуточное пастбищное содержание

Сельское хозяйство

У раёне завершаны перавод буйной рагатай жывёлы на кругласутачнае пашавае ўтрыманне, якое лічыцца найбольш спрыяльным для атрымання высокіх надояў малака і аздараўлення пагалоўя. Карэспандэнт «ПК» пабывала на вячэрняй дойцы на ферме «Забалацце» ААТ «Янавіца-агра».

Памяшканне гэтай фермы ў мінулым годзе капітальна адрамантавалі і запоўнілі першацёлкамі. Іх раздойваннем займаліся аператары Надзея Шушкевіч і Таццяна Бяспальчык. Надоі радавалі. З пераводам статка на зялёную сакавітую траву малака прыбавілася. Перавод на кругласутачны выпас складаўся з некалькіх этапаў: падрыхтоўкі пашы, распрацоўкі схемы яе выкарыстання, інвентарызацыі і рамонту спецыяльнага абсталявання, падбору пастухоў.

Першыя дні ў полі заўсёды няпростыя. Таму на пашы на вячэрняй дойцы былі як аператары машыннага даення, пастухі, загадчык фермы Леанід Брадняк, так і галоўныя заатэхнік Алена Шалаева і ветурач Марыя Катко.

Кароў у перасоўную даільную ўстаноўку заваблівалі камбікормам. Аператары набіралі яго з мяшкоў і высыпалі ў спецыяльныя кармушкі. Буронкі, пачуўшы пах, заходзілі і з ахвотай паядалі, аддаючы ў гэты час назбіранае малако. Надзея Шушкевіч і Таццяна Бяспальчык спрытна падключалі апараты адначасова да чатырох буронак, сачылі за паступленнем у іх малака. Выдаіўшы, пералівалі яго з бачка ў вядро, а затым працэджвалі ў 40-літровыя бідоны. Пастухі падганялі на дойку чарговую партыю кароў. Заатэхнік і ветурач цікавіліся станам здароўя жывёлы, у чым маюць патрэбу аператары. Тыя прасілі прывезці спецыяльны крэм для вымя, бо ў першыя дні на сонцы і ветры яго трэба змазваць.

В Поставском районе крупный рогатый скот переведён на круглосуточное пастбищное содержание

Для пастухоў у полі абсталяваны пакойчык адпачынку, які перамяшчаецца ў адпаведнасці са схемай змены загонаў для пасьбы. Звычайна, за суткі электраагароджу даводзіцца здымаць 5-6 разоў і пераводзіць жывёлу з загона ў размешчаны побач. З кадрамі жывёлаводаў на фермах праблем няма. Людзі мясцовыя, абавязкі ведаюць добра. Пастухі разумеюць, што на пашавым утрыманні менавіта ад іх у многім залежаць надоі. Таму трава скормліваецца парцыённа. У наяўнасці электрапастухі, якімі выгароджваюцца клеткі для выпасу. Па меры паядання травы, электраагароджа пераносіцца ў новае месца. З рамонтам перасоўных даільных установак дапамог малочны завод.

У летне-пашавы перыяд утрымання грамадскага статка імкнёмся пры найменшых затратах атрымаць найбольшую прыбаўку жывёлагадоўчай прадукцыі, — гаварыла Алена Шалаева. — Але для гэтага таксама трэба прыкласці шмат намаганняў. Кароў у нас 768 галоў. Яны ўтрымліваюцца на 4 фермах. Найвышэйшыя сярэднясутачныя надоі цяпер у «Палессі» і «Сухарышках-2» — больш за 18 кілаграмаў ад каровы. Прыбаўка да адпаведнага перыяду мінулага года — 5 і 6 кг.

У ААТ «Янавіца-агра» сярэдні надой ад каровы ў гэтыя дні складае 17,6 кг. Гаспадарка ў лідарах сярод нерабатызаваных ферм раёна. На вынікі станоўча паўплываў збалансаваны рацыён у перыяд зімоўкі. Цяпер у дастатку сакавітай травы і камбікорму. Яго для ўсіх гаспадарак, якія ўваходзяць у аграпрамысловае аб’яднанне, набыў за ўласныя сродкі малочны завод. Вялікую ролю адыгрывае работа па прафілактыцы захворванняў жывёлы — своечасова праведзеныя ветэрынарныя мерапрыемствы.

У «Забалацці» каровы ацяліліся па першым разе. А найбольшае малако звычайна бывае пасля 3-4-га ацёлаў. Аператары добрасумленна падышлі да раздою, таму ёсць надзея, што з першацёлак атрымаюцца высокапрадукцыйныя каровы.

Першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Эдуард Януковіч пры наведванні статка з забалацкай фермы звярнуў увагу на наяў­насць у полі солі і вады. Жывёла імі забяспечана.

 У вытворчасці малака другасных рэчаў не бывае, — гаварыў Эдуард Януковіч. — Высокапрадукцыйныя каровы, якасныя кармы і працавітыя кад­ры — вось аснова поспеху. Калі жывёла непрадукцыйная, якія кармы ні дай, малака не атрымаеш. І, наадварот, пры бедным рацыёне нават самая малочная карова не дасць шмат прадукцыі. Многае зале­жыць і ад добрасумленнага выканання аператарамі, пастухамі сваіх абавязкаў.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.