В Медиацентре Витебской области обсудили вступительную кампанию-2023

Образование

Сіла рэгіёнаў. Уступная кампанія-2023 на прыкладзе Віцебскай вобласці

Прэс-канферэнцыя на такую тэму прайшла 29 мая ў абласным медыяцэнтры. Яе ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, РУП «Дом прэсы», галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама, рэктары вышэйшых і дырэктары сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, а таксама дырэктары школ і гімназій г. Віцебска.

— Моцныя кадры — гэта моцныя рэгіёны. І Віцебская вобласць у поўным аб’ёме забяспечвае кадрамі свае прадпрыемствы розных галін эканомікі і ўстановы сацыяльнай сферы, — адзначыў у пачатку канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі краіны Сяргей Пішчоў. — На Віцебшчыне паспяхова ажыццяўляюць дзей­насць 5 вышэйшых навучальных устаноў, падведамасных як Міністэрству адукацыі, так і іншым рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання. Сёлета яны плануюць набраць каля 4,5 тысячы першакурснікаў, з іх прыкладна 2,7 тысячы будуць навучацца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Па словах Сяргея Пішчова, ВНУ і арганізацыямі Прыдзвінскага краю праведзена вялікая работа па фарміраванні лічбаў прыёму на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. І гэтыя лічбы таксама дастаткова значныя. Акрамя таго, абітурыентаў чакаюць 34 установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія збіраюцца прыняць каля 4,6 тысячы выпускнікоў школ, у тым ліку 3,7 тысячы — на бюджэт. Прыкладна 3,9 тысячы абітурыентаў набяруць 22 установы прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

В Медиацентре Витебской области обсудили вступительную кампанию-2023

Сёлета на Віцебшчыне пасведчанні аб заканчэнні 9 класаў атрымалі 10 914 навучэнцаў, 5 369 юнакам і дзяўчатам уручаны атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі. Выпускнікі 11-х класаў паспяхова здалі цэнтралізаваныя экзамены. Пра тое, як яны праходзілі і якія прадметы найчасцей выбіралі для здачы навучэнцы, расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хама. У сваім выступленні ён закрануў і пытанні далейшай работы сістэмы адукацыі вобласці. У прыватнасці, заўважыў, што неабходна выпрацоўваць індывідуальную траекторыю навучання для кожнага школьніка, каб у выніку ён змог зрабіць усвядомлены прафесійны выбар.

Ну а далей да размовы падключыліся прадстаўнікі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў: Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, ВДУ імя П. М. Машэрава, ПДУ імя Еўфрасінні Полацкай, медыцынскага і тэхналагічнага ўніверсітэтаў, індустрыяльнага, тэхналагічнага, аграрна-тэхналагічнага каледжаў, а таксама каледжаў тэкстыльшчыкаў і лёгкай прамысловасці і тэхналогій з абласнога цэнтра і Оршы. Яны падрабязна расказалі пра свае факультэты і спецыяльнасці, планы прыёму і тэрміны ўступнай кампаніі, асаблівасці падрыхтоўкі на розных формах навучання, ільготы для абітурыентаў і бонусы для тых, хто ўжо вучыцца, матэрыяльна-тэхнічную базу і іншае. Многія анансавалі новыя спецыяльнасці, якія сёлета ў іх з’явіліся, гаварылі пра павелічэнне колькасці бюджэтных месцаў і месцаў для выпускнікоў, якія паступаюць па мэтавым накіраванні.

Нягледзячы на тое, што ў ВНУ і ССНУ вобласці навучаюцца маладыя людзі з розных куткоў Беларусі, краін блізкага і далёкага замежжа, большасць студэнтаў і навучэнцаў — жыхары Віцебшчыны. Іх падрыхтоўка вядзецца ў адпаведнасці з запытамі размешчаных тут арганізацый і прадпрыемстваў, што сведчыць пра работу ў першую чаргу ў інтарэсах свайго рэгіёна.

Ужо заўтра, 1 чэрвеня, у краіне стартуе прыёмная кампанія. Абітурыенты пачнуць падаваць дакументы ў выбраныя імі навучальныя ўстановы, а 6 чэрвеня пачнуцца ўступныя іспыты. Усе ўніверсітэты і каледжы Прыдзвінскага краю будуць рады бачыць у сваіх сценах новых студэнтаў і навучэнцаў і гатовыя падрыхтаваць з іх высокакваліфікаваных спецыялістаў у розных галінах эканомікі і сацыяльнай сферы.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.