Шаноўныя землякі! Шчыра віншуем вас са святам!
Любоў да Радзімы непарыўна звязана з трапяткім і паважлівым стаўленнем да флага, герба і гімна сваёй краіны. Дзяржаўныя сімвалы суверэннай Беларусі заснаваны на гераічнай гісторыі нашага народа, яго шматвяковых традыцыях і адлюстроўваюць яе ідэалы і прынцыпы — мір, стваральную працу, добрасуседства, вернасць сваім духоўным каштоўнасцям і ідэалам. Гэтыя найважнейшыя нацыянальныя сімвалы аб’ядноўваюць нас у адну дружную сям’ю, спрыяюць захаванню пераемнасці пакаленняў, натхняюць на новыя здзяйсненні на карысць Айчыны.
Няхай гэта дзяржаўнае свята яшчэ мацней згуртуе ўсіх нас, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці за лёс сваёй краіны і надасць сіл самааддана шчыраваць дзеля росквіту нашай роднай Беларусі.
Са святам вас, дарагія пастаўчане! Моцнага здароўя, поспехаў, шчасця, радасці і дабрабыту!
Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў