Опрос: Что значат государственные символы Беларуси — флаг, герб и гимн — для поставчан?

Общество

Сімвалы гонару і славы

Атрыбутамі любой суверэннай дзяржавы з’яўляюцца яе дзяржаўныя сімвалы: флаг, герб і гімн. Што значаць яны для пастаўчан?

Опрос: Что значат государственные символы Беларуси — флаг, герб и гимн — для поставчан?

Опрос: Что значат государственные символы Беларуси — флаг, герб и гимн — для поставчан?Таццяна Смолка, кантралёр аддзялення пагранічнага кантролю «Мольдзевічы»:

— Для мяне дзяржаўная сімволіка — знак незалежнасці нашай краіны. Ганаруся, што нарадзілася, жыву ў Беларусі і стаю на варце яе рубяжоў. Цяпер часова нясу службу на міжнародным пункце пропуску «Катлоўка». Служба напружаная, бо за змену граніцу перасякаюць сотні грамадзян Літвы, Латвіі, Расіі. Здараецца, сустракаем жыхароў ЗША, Грэцыі, Вялікабрытаніі, Босніі і Герцагавіны, іншых краін.

На шаўроне пагранічніка — Дзяржаўны флаг Беларусі. Яго колеры маюць пэўнае значэнне. Яшчэ некалі наш зямляк Уладзімір Дубоўка пісаў: «О Беларусь, мая шыпшына,/ Зялёны ліст, чырвоны цвет!» Чырвоны колер сімвалізуе Перамогу, незалежнасць, сілу, мужнасць, зялёны — надзею, працавітасць, гармонію прыроды, белы — духоўную чысціню нашага народа, яго мудрасць. Дзяржаўны флаг падымаюць у яркія, урачыстыя моманты і прыспускаюць пры жалобе. Ён пабываў і ў космасе, і на Эверэсце, пад ім прысягаюць на вернасць сабе і Радзіме.

Дэвіз пагранічных войск Рэспублікі Беларусь: «За намі краіна. Мы — твар дзяржавы». Таму гасцей нашай дзяржавы сустракаем ветліва, добразычліва. Беларусь гасцінная, прыгожая. Дзякуючы бязвізаваму рэжыму тут маюць магчымасць пабываць прадстаўнікі суседніх краін.

 

Опрос: Что значат государственные символы Беларуси — флаг, герб и гимн — для поставчан?Васілій Чабуранаў, механізатар Пастаўскага малочнага завода:      

— Дзяржаўныя сімвалы Беларусі — гэта наш гонар і слава, наша мінуўшчына, сучаснасць і будучыня, увасабленне адзінства, адданасць традыцыям і самабытнасці. Кожны грамадзянін павінен ведаць і паважаць сімвалы сваёй дзяржавы. Мне вельмі падабаецца герб, у цэнтры якога — контур Беларусі. Зямны шар азначае жаданне жыць у міры і згодзе з народамі іншых дзяржаў. Вянок з залатых каласоў жыта, кветак канюшыны і лёну, абвіты чырвона-зялёнай стужкай, сімвалізуе дабрабыт і дастатак.

Мы, хлебаробы, шмат робім для таго, каб на стале быў хлеб і да хлеба, сваёй стваральнай працай забяспечваем дабрабыт не толькі сваіх сем’яў, але і ўсёй краіны. Я ў перыяд пасяўной працую на трактары з культыватарам, прыйдзе жніво — перасяду на камбайн. Клопатаў хапае круглы год.

 

Опрос: Что значат государственные символы Беларуси — флаг, герб и гимн — для поставчан?Генадзій Ластоўскі, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Навасёлкаўскай СШ імя А. А. Валодзькі:

— Кожны дзяржаўны сімвал адлюстроўвае гасціннасць нашай краіны, працаві­тасць і добразычлівасць беларускага народа. Дзяржаўны гімн пачынаецца словамі: «Мы, беларусы, — мірныя людзі,/ Сэрцам адданыя нашай зямлі…» Унікальныя рысы характару беларусаў — дабрыня, узаемадапамога, адданасць Бацькаўшчыне, памяркоўнасць. Не перадаць эмоцыі, якія напаўняюць маё сэрца, калі на розных міжнародных спаборніцтвах падчас ушаноўвання беларускіх спартсменаў гучыць наш гімн і падымаецца сцяг! Урачыстая музыка кранае струны душы.

Гонар за краіну і народ адчуваю і падчас традыцыйнай штогадовай рэспубліканскай акцыі «Спяём гімн разам», якая праходзіць па ўсёй Беларусі з 2007 года ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэта так прыгожа і кранальна, калі ўся краіна ва ўнісон выконвае адзін з галоўных дзяржаўных сімвалаў!



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.