Чемпионат Беларуси па футболе. ФСК «Орша»—ФСК «Поставы» — 1:0

Спорт и туризм

ФСК «Орша»—ФСК «Паставы» — 1:0

Гэты матч пастаўчане правялі на выездзе ў Оршы. Ужо на 4-й, а затым і на 21-й хвіліне віцебскі суддзя паказаў ім на 11-метровую штрафную кропку. На шчасце, бліскуча дзейнічаў на полі асноўны 26-гадовы варатар Андрэй Чашун, у якога яго ёсць вопыт гульні ў 1-й лізе. Ён гуляў надзейна, не даючы аршанцам вызначыцца. Гэта надавала ўпэўненасці абаронцам нашай каманды, якая была ў неаптымальным сваім складзе.

Мячом на полі часцей валодаў сапернік, шмат атакаваў, але да ўзяцця варот справа не даходзіла. У ФСК «Паставы» была магчы­масць выйсці наперад. І найбольш блізкім да поспеху быў капітан і цэнтральны нападаючы Герман Чалей. Ён двойчы абыгрываў сваіх апекуноў і без перашкод выходзіў на рандэву з варатаром аршанцаў. На жаль, таранныя праходы Германа былі пад вострым вуглом, што перашкодзіла адкрыць лік.

Чемпионат Беларуси па футболе. ФСК «Орша»—ФСК «Поставы» — 1:0

Справядлівым вынікам матча была б нічыя, але за 4 хвіліны да заканчэння асноўнага часу суддзя прызначыў у нашы вароты яшчэ адзін, ужо трэці па ліку, пенальці. Са сваёй штрафной па мячы біў паўабаронца Мікіта Зелянкевіч. Але адначасова на яго пайшоў аршанец і моцна ўдарыў Мікіту па назе. Таму яго прыйшлося замяніць, а рэзервіст ФСК «Орша» Іван Захараў трапна стрэ­ліў у вугал — 1:0.

Часу адыграцца пастаўчане не мелі і крыўдна саступілі ў стартавым матчы. На выездзе ў Оршы згулялі Чашун, Хараў, Маршын, Алейнікаў, Касенка, Зелянкевіч (Курцэвіч), Звяруга, Жылевіч, Ясюковіч (Урбанайць), Мядзведзеў, Чалей (к).

21 мая на сваім полі яны згуляюць з камандай Гарадка.

Уладзімір Шык



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.