3 механизатора сельхозпредприятий района привлечены к административной ответственности за кражу топлива

Безопасность

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

Не крадзіце – і не будзе праблем

Як толькі на Пастаўшчыне пачалася падрыхтоўка да веснавых палявых работ, у гаспадаркі сталі рэгулярна выязджаць рэйдавыя групы ў складзе супрацоўнікаў міліцыі. Разам з кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў і іншымі адказнымі асобамі яны сочаць за захаванасцю таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, працоўнай дысцыплінай сярод работнікаў. І хоць сяўба ў раёне ўжо завяршылася, рэйдавыя групы па-ранейшаму ажыццяўляюць маніторынг.

Гэтым мы будзем займацца да канца ўборачнай, — расказваў старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Андрэй Барадулін. — Правяраць, ці няма крадзяжоў гаруча-змазачных матэрыялаў, ядахімікатаў, жывёлы, зерня, малака, камбікорму і іншага. Напрыклад, летась у адной з гаспадарак раёна выявілі крадзеж 10 літраў бытавой хіміі. Сёлета ў пачатку пасяўной устанавілі факт прапажы 160 кілаграмаў камбікорму — яго вынес жывёлавод ААТ «Камайскі-агра».

3 механизатора сельхозпредприятий района привлечены к административной ответственности за кражу топлива

Але часцей за ўсё крадуць афарбаванае дызельнае паліва. Так, у гэтым месяцы «вызначыліся» два механізатары ААТ «Янавіца-агра»: адзін зліў сабе 120 літраў саляркі, другі — 150, а таксама механізатар КУСП «Дунілавічы-агра», які прысвоіў 30 літраў «дызелю». Усе трое прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за дробны кра­дзеж і захоўванне афарбаванага дызпаліва па арт.  11.1 і ч. 3 арт. 13.23 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Хачу заўважыць, што фізічным асобам нельга набываць, захоўваць, выкарыстоўваць або рэалізоўваць афарбаванае нафтавае вадкае паліва, да якога, акрамя саляркі, адносіцца бензін маркі «АІ-92». Распараджацца ім мо­гуць толькі сельгаспрадпрыемствы. Калі ў вашым гаражы будуць захоўвацца нават 5 літраў такога паліва, на вас будзе складзены адміністрацыйны пратакол, па якім давядзецца заплаціць штраф не менш за 10 базавых велічынь, — зазначыў Андрэй Барадулін.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.